Біргіт Кульберг (, 3 жніўня 1908, Нючэпінг — 8 верасня 1999, Стакгольм) — выбітная шведская танцоўшчыца і харэограф.
Біяграфія Дачка дырэктара банка. Вывучала, а затым выкладала літаратуру ў Стакгольмскім універсітэце. Вучылася балетнаму мастацтву ў Курта Ёса і Ліліян Карыны. У 1942—1949 была замужам за выбітным акцёрам Андэрсам Экам. Танцавала ў трупе Каралеўскага Лонданскага балета (1952—1957). У 1960 стала галоўным харэографам Стакгольмскага гарадскога тэатра. Ставіла балеты ў Вялікабрытаніі, ЗША, ФРГ, Італіі, Даніі, СССР, Польшчы, Чылі, Іране.
У 1967 стварыла ўласную трупу Кульберг-балет, які набыў міжнародную вядомасць, і кіравала ёю да 1985 (пасля яе кіраўніцтва прыняў на сябе Матс Эк). Яе апошняя пастаноўка ў трупе адбылася ў 1987.
Дзеці — Малін Эк, актрыса; Ніклас Эк, танцоўшчык; Матс Эк — харэограф.
Пахавана на стакгольмскіх могілках Скугсчюркагордэн.
Прызнанне Ганаровы прафесар Стакгольмскага ўніверсітэта. Кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры. Яе звалі «маці шведскага балета».
Зноскі
Спасылкі Сайт кампаніі Кульберг-балет
На сайце IMDB
Катэгорыя:Балетмайстры Швецыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нючэпінгу Катэгорыя:Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры Катэгорыя:Выпускнікі Стакгольмскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Стакгольмскага ўніверсітэта