Альбер Клод (фр. Albert Claude) (, Ланглье, Бельгія — , ) — бельгійскі і амерыканскі вучоны-біяхімік.
Біяграфія
Нарадзіўся і памёр у Бельгіі, 20 гадоў (1929—1950) жыў у ЗША, захаваўшы да канца жыцця падвойнае грамадзянства. Альбер Клод ператварыў цыталогію — дысцыпліну, якая апісвае будову жывой клеткі, у сапраўдную навуку. Адным з першых ужыў метад дыферэнцыраванага цэнтрыфугавання для даследавання субклетачных структур. Упершыню пачаў выкарыстоўваць у біялогіі электронны мікраскоп. Паказаў выразную сувязь паміж структурай, функцыяй і месцазнаходжаннем у клетцы таго ці іншага клетачнага элемента. Так, ён выявіў дыхальную функцыю мітахондрый. Прафесар Брусельскага і Рокфелераўскага ўніверсітэтаў. Ён быў членам французскай і бельгійскай медыцынскіх акадэмій і ганаровым членам Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.
У 1974 годзе, сумесна з двума калегамі (Георгам Паладэ і Крысціянам дэ Дзювам) атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне (1974) «за адкрыцці, якія тычацца структурнай і функцыянальнай арганізацыі клеткі».
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Цытолагі