Джэк Шостак (анг. Jack Szostak, ) — амерыканскі вучоны-цытагенетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2009) сумесна з Кэрал Грэйдэр і Элізабэт Блэкбёрн з фармулёўкай «за адкрыццё механізмаў абароны храмасом целамерамі і фермента целамеразы» у адпаведнасці з тэорыяй, прапанаванай Аляксеем Алоўнікавым ў 1971 годзе.
Біяграфія Джэк Шостак вырас у Канадзе, скончыў Універсітэт МакГіл, дзе атрымаў ступень бакалаўра ў галіне клетачнай біялогіі. Абараніў дысертацыю ў Карнельскім універсітэце, пасля чаго заснаваў уласную лабараторыю ў медыцынскай школе Гарвардскага ўніверсітэта.
Навуковая праца Шостак ў асноўным працуе ў галіне генетыкі. Яму першаму ў свеце ўдалося сканструяваць штучную дражджавую храмасому. Ён актыўна ўдзельнічаў у праекце «Геном чалавека». Акрамя гэтага, працы Шостака дапамаглі зразумець механізм рэкамбінацыі храмасом.
Бібліяграфія Hanczyc MM, Fujikawa SM, Szostak JW. Experimental Models of Primitive Cellular Compartments: Encapsulation, Growth and Division. Science, 2003; 302:618-622. Chen IA, Roberts RW and Szostak JW. The Emergence of Competition Between Model Protocells. Science, 2004; 305:1474-1476. Mansy SS, Schrum JP, Krishnamurthy M, Tobé S, Treco D, and Szostak JW. Template-directed Synthesis of a Genetic Polymer in a Model Protocell. Nature, 2008; 454:122-5. Zhu TF and Szostak JW. A robust pathway for protocell growth and division under plausible prebiotic conditions. J. Am. Chem. Soc., 2009, 131: 5705-5713.
Спасылкі
Старонка Джэка Шостака на сайце Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя:Генетыкі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні