Конрад Эміль Блох (; ) — нямецка-амерыканскі біяхімік, член Нацыянальнай АН ЗША (1954). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1964, сумесна з Федорам Ліненам) «за адкрыцці, якія датычацца механізмаў і рэгуляцыі абмену халестэрыну і тлустых кіслот».

Біяграфія Скончыў Вышэйшую тэхнічную школу ў Мюнхене (1934), Калумбійскі ўніверсітэт (1938). З 1938 года працаваў у Калумбійскім, Чыкагскім, з 1954 прафесар у Гарвардскім універсітэтах.

Навуковыя працы па ізатопным аналізе клетачнага метабалізму, праблемах біясінтэзу і хімічнай будовы стэроідаў, парфірынаў, ферментаў. Вызначыў ролю халестэрыну ў абмене рэчываў у жывёл і асноўныя этапы яго біясінтэзу.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Біяграфія Конрада Блоха на сайце Нобелеўскага камітэта Нобелеўская лекцыя Конрада Блоха

Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Апольскім ваяводстве