Выдрыца — рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Обаль (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня Выдрыцы 17 км. Плошча вадазбору 49 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 м/км. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Новыя Вайханы Гарадоцкага раёна, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша і Полацкай нізіны. Упадае ў Обаль каля вёскі Мішневічы Шумілінскага раёна. Рэчышча ад вытоку на працягу 9,8 км каналізаванае.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Шумілінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Обалі