Га́йдэльберг, таксама Ге́йдэльбергМагчымыя варыянты напісання Гайдэльберг і Гейдэльберг у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.4. Мн., 1997, С.438 (; ) — горад у Германіі на паўночным захадзе зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Горад вядомы сваім старажытным універсітэтам, заснаваным у 1386 годзе. Падчас Другой сусветнай вайны Гайдэльберг не бамбавалі, таму ён з'яўляецца адным з нешматлікіх гарадоў ФРГ з арыгінальнай гістарычнай архітэктурай.
Паблізу Гайдэльберга выяўленыя найдаўнейшыя ў Еўропе косткавыя рэшткі чалавека — Гайдэльбергскі чалавек.
Таксама ў XIX стагоддзі Гайдэльберг з'яўляўся культурным цэнтрам гейдэльбергскай школы — літаратурнай плыні нямецкага рамантызму.
Палітыка Гарадскі савет пад старшынствам обер-бургамістра складаецца з 40 членаў, якія працуюць на грамадскіх пачатках. Савет абіраецца тэрмінам на 5 гадоў.
Гарады-пабрацімы Гайдэльберга:
, Манпелье, з 1961. , Кембрыдж, з 1965. , Рэхавот, з 1983. , Сімферопаль, Украіна, з 1991. , Баўцэн, Саксонія, з 1991. , Кумамота, з 1992.
Эканоміка Гайдэльберг — горад з развітай эканомікай і інфраструктурай, з узроўнем беспрацоўя значна ніжэй чым у сярэднім па краіне (4 %, 2003). 21 % працаздольнага насельніцтва занята ў вытворчай сферы, 18 % у сферы гандлю, турызму і транспарта, 61 % у сферы іншых паслуг.
У Гейдэльберзе знаходзіцца некалькі буйных прадпрыемстваў: Heidelberger Druckmaschinen, HeidelbergCement і іншыя.
Найбуйнейшым працадаўцам рэгіёна з'яўляецца Гайдэльбергскі ўніверсітэт.
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйная старонка горадf Экскурсія на рускай мове па гейдэльбергскім замку
Катэгорыя:Гарады Бадэн-Вюртэмберга