Эму — сямейства бескілявых птушак атрада казуарападобных. 1 род, 1 сучасны від.

Апісанне Даўжыня 150—190 см, маса 30-55 кг. Эму здольны бегчы з хуткасцю 50 км/гадз. Бу­ро­ва­та-шэрае апярэнне падобнае да футра, кожнае пяро мае доўгі дадатковы стрыжань. У са­мак — го­лы сінява­ты ўча­стак каля вуха, у сам­цоў не апе­раны так­сама гор­ла і бакі шыі. Дзюба прыплюснутая, паднябенне прымитыўнае. Кіля на гру­дзіне няма, хвост і кры­лы моцна рэдукаваныя і не­за­ўважныя звонку. Но­гі трохпальцыя, даўжыня цэўкі рэзка перавышае даўжыню галёнкі. Го­лас гул­кі, на­гадвае рыканне і ўда­ры ў ба­ра­бан; вы­раст тра­хеі, які на­паўняецца паветрам, слу­жыць рэзанатарам.

Знешне эму нагадвае казуара, але не мае ні «шалома», ні скурыстых вырастаў на шыі.

Пашырэнне Эму засяляе сухія адкрытыя прасторы Аўстраліі і Тасманіі.

Асаблівасці біялогіі Эму не любіць, як страусы, купацца ў пяску, ён аддае перавагу вадзе, прычым нядрэнна плавае нягледзячы на свае масіўныя памеры.

Сілкуюцца эму пладамі, карэннямі, травой і іншым раслінным кормам. У асноўным кормяцца раніцай. Нярэдка наведваюць пасевы збожжавых культур, наносячы шкоду ўраджаю.

Размнажэнне thumb | left | Птушаня эму

У шлюбных гульнях самец і самка эму становяцца адзін насупраць аднаго, схіляюць галовы да самай зямлі і гайдаюць імі над зямлёй. Затым самец вядзе самку да зробленага ім гнязда.

Гняздо эму - рытвінка, выкладзеная травой, лісцем, карой, галінкамі. Эму у адно гняздо адкладаюць яйкі некалькі самак, пасля чаго кладка сукупна налічвае 15-25 яек. Часам у самца бывае толькі адна, якая адкладае 7-8 яек. Высіжваннем займаецца толькі самец. Яно доўжыцца каля двух месяцаў, на працягу якіх самец вельмі мала і рэдка есці. У працэсе высіжвання яйкі з цёмна-зялёных робяцца чорна-фіялетавымі.

Птушаняты вылупляюцца вагой у 0,5 кг. У гэты перыяд вывадак ахоўвае самец, які робіцца вельмі агрэсіўным, і, калі яго патрывожыць, ударам нагі можа зламаць чалавеку косткі.

Чалавек і эму Аўстралійскія фермеры лічаць, што эму псуюць пасевы, топчуць адведзеныя для авечак пашы, таму гэтыя птушкі вынішчаюцца тысячамі. Акрамя таго, мяса эму аказалася прыдатным ў ежу, а з яек робяць харчовы алей.

Літаратура

Катэгорыя:Казуарападобныя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1790 годзе