Ёруба — мова народа ёруба, распаўсюджаная галоўным чынам на паўднёвым-захадзе Нігерыі, а таксама ў прылеглых раёнах Заходняй Афрыкі. Уяўляе сабой дыялектны кантынуум, у які таксама часам ўключаюцца іншыя ідыёмы ёрубоіднага кластара. Ёруба традыцыйна адносілі да бенуэ-кангалезскай сям'і, аднак у сувязі з пераглядам класіфікацыі нігер-кангалезскіх моў цяпер часцей адносяць да вольта-нігерскіх моў. Тыпалагічна ёруба можа быць ахарактарызаваная як ізалявальная танальная мова з парадкам слоў SVO.
Традыцыйныя вобласці рассялення ёруба — так званы Ёрубаленд — размешчаны на паўднёвым-захадзе Нігерыі (штаты Оё, Асун, Агун, Онда, Экіці, Квара і Лагас, захад штату Когі), на плато, абмежаваным з поўначы і усходу ракой Нігер.
Алфавіт A, B, D, E, Ẹ, F, G, Gb, H, I, J, K, L, M, N, O, Ọ, P, R, S, Ṣ, T, U, W, Y
Спасылкі
Катэгорыя:Бенуэ-кангалезскія мовы Катэгорыя:Мовы Нігерыі Катэгорыя:Мовы Беніна Катэгорыя:Мовы Тога Катэгорыя:Тонавыя мовы