Роберт Гарлей або Харлі, 1-ы граф Оксфард (; 5 снежня 1661 - 21 мая 1724) — англійскі палітычны дзеяч, ініцыятар стварэння скандальна вядомай кампаніі Паўднёвых мораў.

Біяграфія

Падчас Слаўнай рэвалюцыі 1688 Харлі разам са сваім бацькам сабраў конны атрад для падтрымкі Вільгельма III і заняў для яго горад Ворчэстэр.

Абраны ў 1689 у палату абшчын, Харлі, згодна з сямейнай традыцыяй, далучыўся да вігаў, але хутка стаў пераходзіць на процілеглы бок, паўстаючы ў асаблівасці супраць знешняй палітыкі Вільгельма III, і ўжо ў 1698 годзе замяніў Мантэгю ў кіраўніцтве палатай абшчын. Старанна вывучыўшы яе формы і абрады, ён у 1701 годзе быў абраны спікерам.

Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Канцлеры казначэйства Вялікабрытаніі