Tuntex Sky Tower (, ) — 85-павярховы небаскроб, размешчаны ў горадзе Гаасюн, Тайвань. Вышыня будынка складае 347,5 метраў, а разам з антэнай — 378 метраў. З’яўляўся найвышэйшым будынкам на Тайвані да ўвядзення ў строй вежы Тайбэй 101 у 2003 годзе.

Небаскроб мае нестандартны дызайн у выглядзе зубца: два асобныя 39-павярховыя корпусы злучаюцца разам і трымаюць цэнтральную вежу, пад якой застаецца пустая прастора. Такім чынам будынак капіруе абрысы кітайскага іерогліфа 高 «Гао» («высокі»), які прысутнічае ў імені горада.

Будынак належыць фірме Tuntex Group. У асноўным складаецца з офісаў, але таксама ёсць жылыя плошчы, гандлёвы цэнтр, гасцініца Splendor Kaohsiung (37-70 паверхі). Назіральная пляцоўка размясцілася на 75-м паверсе небаскроба, у будынку працуюць хуткасныя ліфты, якія за секунду пераадольваюць 10,17 метра. З вежы адкрываецца від на горад, мясцовую раку і прычал.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Emporis.com

Катэгорыя:Звышвысокія будынкі Катэгорыя:Небаскробы Тайваня Катэгорыя:Небаскробы вышынёй звыш 350 метраў