Пій V (лац. Pius PP. V; свецкае імя: Антоніа Мікеле Гізліеры, італ. Antonio Michele Ghislieri; 17 снежня 1504 — 1 мая 1572) — Папа Рымскі з 7 студзеня 1566 па 1 мая 1572. Біяграфія Антоніа Гізліеры нарадзіўся 17 студзеня 1504 ў Боска (каля Александрыі) у беднай сям’і. У 14 гадоў ён уступіў у дамініканскі ордэн. Пасля заканчэння вучобы выконваў функцыі інквізітара ў Паўночнай Італіі, а пазней — у Рыме. Павел IV прызначыў яго біскупам Непі, а ў 1557 годзе — кардыналам.
Катэгорыя:Папы Рымскія