Акмолінская вобласць () Казахстана знаходзіцца ў Паўночным Казахстане. У цэнтры вобласці знаходзіцца сталіца Казахстана Астана, адміністрацыйна не ўваходзіць у вобласць.
Адміністрацыйны цэнтр з 1999 года — горад Какшэтаў.
Мяжуе на захадзе з Кастанайскай, на поўначы — з Паўночна-Казахстанскай, на ўсходзе — з Паўладарскай і на поўдні — з Карагандзінскай абласцямі.
Вобласць размешчана ў непасрэднай блізкасці да такіх развітых рэгіёнам Расіі, як Урал, Цюменская, Томская, Омская і Новасібірская вобласці, з якімі маюцца ўстаноўленыя доўгачасовыя эканамічныя сувязі, напрацоўваюцца новыя. Атрымліваюць далейшае развіццё эканамічныя сувязі з суседнімі рэгіёнамі Казахстана. Захоўваецца тэндэнцыя пашырэння рынку збыту прадукцыі, што вырабляецца ў вобласці.
Акмолінская вобласць — аграрна-прамысловы рэгіён. (Гл. «Асваенне цаліны»)
Адміністрацыйні падзел У складзе вобласці 2 горада абласнога значэння: Какшэтаў і Сцепнагорск 8 гарадоў раённага падпарадкавання: Аколь, Атбасар, Дзяржавінск, Макінск, Сцяпняк, Шчучынск, Есіль, Ярэйментаў. 17 сельскіх раёнаў: Акольскі раён Аршалынскі раён Астраханскі раён Атбасарскі раён раён Біржан сал Буландынскі раён Бурабайскі раён Егіндыкольскі раён Жаксынскі раён Жаркаінскі раён Зерэндзінскі раён Каргалжынскі раён Сандыктаўскі раён Цалінаградскі раён Шартандзінскі раён Ярэйментаўскі раён Есільскі раён 15 пасёлкаў 245 сельскіх акруг
Крыніцы