Лю́двіг Бо́льцман (, , Вена, Аўстрыйская імперыя — , Дуіна, Італія) — аўстрыйскі фізік-тэарэтык, адзін з заснавальнікаў класічнай статыстычнай фізікі і малекулярна-кінетычнай тэорыі. Член Венскай (1895), Пецярбургскай (1899) і іншых акадэмій навук.
Біяграфія thumb|left|200px|Надмагільны помнік Больцману на Цэнтральных могілках у Вене, з бюстам і формулай энтрапіі. Скончыў Венскі ўніверсітэт (1866). Прафесар універсітэтаў у Грацы (1869—1873, 1876—1889), Вене (1873—1876, 1894—1900 і з 1903), Мюнхене (1889—1894) і Лейпцыгу (1900—1902).
Навуковы ўклад Навуковыя працы па кінетычнай тэорыі газаў, тэрмадынаміцы, тэорыі выпрамянення, матэматыцы, механіцы і інш.
Разам з Дж. К. Максвелам распрацаваў статыстыку Больцмана, устанавіў сувязь паміж энтрапіяй і тэрмадынамічнай імавернасцю (гл. прынцып Больцмана), заклаў асновы тэорыі неабарачальных працэсаў, у 1884 тэарэтычна адкрыў адзін з законаў цеплавога выпрамянення (гл. закон выпрамянення Стэфана—Больцмана).
Адстойваў матэрыялістычныя пазіцыі ў фізіцы і тэорыі пазнання, абвергнуў гіпотэзу «цеплавой смерці» Сусвету.
Літаратура
Голин Г. М., Филонович С. Р. Классики физической науки. — М., 1989. — С. 540.
Спасылкі
Катэгорыя:Фізікі Аўстрыі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Члены Венгерскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Самазабойцы Катэгорыя:Павесіліся Катэгорыя:Выпускнікі Венскага ўніверсітэта