Сабор Святога Разарыя (, ) — каталіцкая царква ў горадзе Ванкувер (Канада). Гарадскі архітэктурны помнік; кафедральны сабор архідыяцэзіі Ванкувера.
Гісторыя Першы храм прыходу Святога Разарыя быў пабудаваны ў 1885 годзе. У 1899—1900 гадах на месцы старога храма была збудавана новая царква ў стылі французскай готыкі. 8 снежня 1900 года адбылося асвячэнне храма, які стаў кафедральным саборам архідыяцэзіі Ванкувера.
Спасылкі Сайт прыходу Святога Разарыя
Катэгорыя:Каталіцкія храмы Канады Катэгорыя:Саборы Канады Ванкувер Катэгорыя:Ванкувер Катэгорыя:Збудаванні Канады ў неагатычным стылі