ГільдэсгаймВарыянт напісання Гільдэсгайм у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997: Карта Германіі да асноўнага артыкула () — горад у Германіі, цэнтр аднайменнага раёна Гільдэсгайм зямлі Ніжняя Саксонія. Размешчаны за 25 км на паўднёвы ўсход ад Гановера. Насельніцтва — каля 100 тыс. жыхароў. Вядомы з IX стагоддзя.
Гісторыя У пачатку IX стагоддзя, у 815 годзе, было заснавана мясцовае епіскапства. На працягу некалькіх стагоддзяў Гільдэсгаймам кіравала духавенства, перш чым была пабудавана ратуша і грамадзяне атрымалі некаторы ўплыў на кіраванне.
Пасля Напалеонаўскіх войнаў Гільдэсгайм увайшоў у склад Ганзы, часткі Каралеўства Гановера, але быў захоплены Каралеўствам Прусіі, пасля Аўстра-прускай вайны, і зроблены абласным горадам Гановера.
Гільдэсгайм быў моцна пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны ў выніку паветраных налётаў у 1945 годзе, асабліва 22 сакавіка 1945 года. Цэнтр горада, які да гэтага захоўваў характар Сярэднявечча, проста спыніў сваё існаванне. Пасля вайны ён перабудоўваўся ў зусім розных стылях. На шчасце, большасць буйных цэркваў, дзве з іх у цяперашні час сусветная спадчына ЮНЕСКА, былі адноўлены неўзабаве пасля вайны.
У 1980 годзе пачалася рэканструкцыя гістарычнага цэнтра. Некаторыя са старых будынкаў вакол галоўнай плошчы былі знесены і заменены копіямі сапраўдных пабудоў.
Насельніцтва
ГодКолькасць 1270 5000 1400 6000 1450 8000 1500 9000 1648 5500 1803 11 108 1817 11 585 1825 12 630 3 снежня 1849¹ 14 651 3 снежня 1855¹ 15 923 3 снежня 1858¹ 16 300 3 снежня 1861¹ 17 100 3 снежня 1864¹ 17 988 3 снежня 1867¹ 19 580 1 снежня 1871¹ 20 801
ГодКолькасць 1 снежня 1875¹ 22 581 1 снежня 1880¹ 25 900 1 снежня 1885¹ 29 386 1 снежня 1890¹ 33 481 2 снежня 1895¹ 38 977 1 снежня 1900¹ 42 973 1 снежня 1905¹ 47 061 1 снежня 1910¹ 50 239 1 снежня 1916¹ 47 364 5 снежня 1917¹ 46 164 8 кастрычніка 1919¹ 53 499 16 чэрвеня 1925¹ 58 181 16 чэрвеня 1933¹ 62 519 17 мая 1939¹ 72 495 31 снежня 1945 58 982
ГодКолькасць 29 кастрычніка 1946¹ 58 973 13 верасня 1950¹ 72 292 25 верасня 1956¹ 84 695 6 чэрвеня 1961¹ 96 341 31 снежня 1965 99 001 27 мая 1970¹ 93 800 31 снежня 1975 105 290 31 снежня 1980 102 619 31 снежня 1985 100 864 25 мая 1987¹ 103 449 31 снежня 1990 105 291 31 снежня 1995 106 101 31 снежня 2000 103 909 30 верасня 2005 102 654
¹ даныя перапісу
Славутасці thumb|Ратуша, галоўная плошча thumb|Ратуша, галоўная плошча
thumb|Раннегатычны жылы дом Тэмпельхаус thumb|Калядны кірмаш thumb|Базіліка Св. Гадэхарда
Кафедральны сабор Св. Марыі (), сярэдневяковы каталіцкі сабор, пабудаваны паміж 1010 і 1020 гадамі, у XI, XII і XIV стагоддзях падлягаў рэканструкцыі і пашырэнню, пасля паветраных налётаў у 1945 аднаўляўся з 1950 па 1960 год. З 1985 года ўваходзіць у спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Царква Св. Міхаэля (), пабудаваная напачатку другога тысячагоддзя ў раманскім стылі, з 1985 года ўваходзіць у спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Саборны музей (), у якім знаходзіцца вялікая калекцыя рэлігійнага мастацтва. Музей Ромера і Пеліцэуса (), з’яўляецца вынікам аб’яднання Музея Ромера, заснаванага ў 1844 годзе, і Музея Пеліцэуса, заснаванага ў 1911 годзе. У музеі захоўваецца адна з найбольш значных еўрапейскіх калекцый старажытнаегіпецкага і старажытнаперуанскага мастацтва. Калекцыя кітайскага фарфору гэтага музея займае па сваіх памерах другое месца ў Еўропе.
Іншыя славутасці ўключаюць тэатр, аперэту, мюзіклы, драму, балет.
Падзеі Джазавы фестываль (), праходзіць на Сёмуху, штогод у маі або чэрвені. M’era Luna Festival — найбуйнейшы музычны фестываль Германіі, праводзіцца штогод у другія выходныя дні жніўня.
Культура і адукацыя Універсітэт Гільдэсгайма (), заснаваны ў 1978 годзе. Яго асноўныя факультэты — сацыяльныя і інфармацыйныя навукі. Ва ўніверсітэце зарэгістравана каля 5 тыс. чалавек. Інавацыі ў вобласці міжнароднага менеджменту і сувязі прыцягваюць ва ўніверсітэт замежных студэнтаў.
Эканоміка Карпарацыі, якія знаходзяцца ў Гільдэсгайме: Bosch, вытворца аўтамабільнага і прамысловага абсталявання; Blaupunkt, даччыная кампанія ў канцэрне «Robert Bosch Corporation GmbH»; The Coca-Cola Company; Fairchild; Thyssen, аконныя сістэмы; Krupp, найбуйнейшы канцэрн па вытворчасці ліставай нержавеючай сталі.
Палітыка СМІ Hildesheimer Relation, з'яўляецца адной іх самых першых газет у Германіі, выдаецца з XVII стагоддзя (1619—1620). 10 ліпеня 1908 года была адкрыта першая тэлефонная станцыя.
Транспарт Гільдэсгайм мае эфектыўную транспартную інфраструктуру — рэгіянальны цэнтр для чыгункі (Intercity-Express), звязаны з аўтастрадай (Autobahn), мае гавань у Сярэднегерманскім канале.
Гарады-пабрацімы Ангулем, Францыя, з 1965 года. Эль-Мінья, Егіпет, з 1975 года. Вестан-Сьюпер-Мер, Вялікабрытанія, з 1983 года. Паданг, Інданезія, з 1988 года. Гале, Германія, з 1990 года. Геленджык, Расія, з 1992 года. Павія, Італія, з 2000 года.
Галерэя
Вядомыя асобы У горадзе працаваў і памёр беларускі рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч Міхась Маскалік (1903—1965). Эберхард Шлотэр, нямецкі мастак Гл. таксама Гільдэсгаймскія аналы Гільдэсгаймскі скарб
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады Ніжняй Саксоніі