Вяйнё Валдэмар АалтаненНапісанне імя і прозвішча Вяйнё Валдэмар Аалтанен у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.8. (, 8 сакавіка 1894, Марціла — 30 мая 1966, Хельсінкі) — фінскі скульптар.
Біяграфія Вучыўся ў мастацкай школе Асацыяцыі мастакоў Фінляндыі ў Турку (1910-15) у В. Вестэрхолма, а таксама за мяжой. Падчас паездкі ў Італію ў 1923 выпрабаваў моцны ўплыў прадстаўнікоў кубізму і футурызму — мастацкіх напрамкаў, якія сталі асноўнымі ў яго творчасці. Заваяваў аўтарытэт манументальнымі кампазіцыямі, якія сімвалізуюць незалежнасць краіны (фігуры на мосце ў Тамперэ, 1927-29; група «Праца і будучыня», якая ўпрыгожвае залу пасяджэнняў сейма ў Хельсінкі, 1930; і інш.)
Працаваў у граніце і мармуры, шырока выкарыстоўваў таксама дрэва, тэракоту і бронзу.
Катэгорыя:Скульптары Фінляндыі Катэгорыя:Медальеры Фінляндыі Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта