Адольф Эдуард Казімір Жазеф Марцье (, герцаг дэ Трэвізо, фр. Duc de Trévise, — ) — маршал Францыі.
Паступіў на службу ў 1791 годзе. У 1804 годзе зроблены маршалам. Да 1811 Марцье камандаваў корпусам на Пірынейскім паўвостраве, а ў 1812 годзе яму даверылі начальства над маладой гвардыяй. Пасля заняцця Масквы быў прызначаны яе губернатарам, і пасля сыходу адтуль французаў падарваў па загадзе Напалеона частку крамлёўскіх сцен.
У 1814 годзе Марцье ўдзельнічаў у абароне і здачы Парыжа.
Пасля падзення Імперыі Марцье быў прызначаны пэрам Францыі, але ў 1815 годзе перайшоў на бок Напалеона, за што, а галоўнае — за аб'яву незаконным прысуду над маршалам Неем, быў Другой рэстаўрацыяй пазбаўлены звання пэра (яно вернута яму ў 1819 годзе).
Катэгорыя:Маршалы Напалеона I Катэгорыя:Кіраўнікі ваеннага ведамства Францыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Францыі Катэгорыя:Забітыя палітыкі Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Вялікія канцлеры ордэна Ганаровага легіёна