Саншу I Партугальскі (,  — , там жа), вядомы як Засяляцель () — другі кароль Партугаліі. Саншу атрымаў у спадчыну прастол ад бацькі ў 1185 годзе.

Сын Афонсу I Заваёўніка і яго жонкі Мафальды Савойскай.

У 1170 годзе Саншу быў пасвячоны ў рыцары сваім бацькам, каралём Афонсу I, і з таго часу стаў яго правай рукой у адміністрацыйных і ў ваенных справах. У той час незалежнасць Партугаліі (абвешчаная ў 1139 годзе) не была трывала ўстоянай. Каралі Леона і Кастыліі спрабавалі анексаваць краіну, і Каталіцкая царква не спяшалася са сваім блаславеннем і адабрэннем дзяржавы. Партугалія ўступіла ў саюз з каралеўствам Арагон і разам яны ваявалі з Леонам і Кастыліяй. Каб умацаваць саюз, прынц Саншу Партугальскі жаніўся ў 1174 годзе на прынцэсе Дульсе Берэнгер, малодшай сястры караля Альфонса II Арагонскага. Арагон стаў такім чынам першым Пірэнейскім каралеўствам, якія прызналі незалежнасць Партугаліі.

Са смерцю Афонсу I у 1185 годзе Саншу I стаў другім каралём Партугаліі. Каімбра была цэнтрам яго каралеўства; Саншу спыніў войны з суседзямі за кантроль над галісійскімі памежнымі тэрыторыямі. Замест гэтага ён звярнуў усе сілы на поўдзень, супраць Маўрытанскіх абшчын. Першапачаткова ён змог прасунуцца далёка, заняўшы Алгарві і Алентэжу, але ў 1190 годзе вымушаны быў адступіць. З дапамогай крыжакоў ён захапіў Сілвеш у 1191 годзе. Саншу загадаў умацаваць горад і пабудаваў крэпасць, якая з’яўляецца сёння важным помнікам партугальскай і сусветнай культурнай спадчыны.

Аднак ваенную ўвагу неўзабаве зноў прыйшлося звярнуць на поўнач, дзе ўзнікла пагроза партугальскім межам з боку Леона і Кастыліі. Сілвеш зноў быў здадзены Маўрам.

Саншу I надаваў шмат увагі адміністрацыйнай арганізацыі новага каралеўства. Ён акумуляваў дзяржаўную казну, падтрымліваў новыя рамёствы і сярэдні клас камерсантаў. Больш таго, ён стварыў некалькі новых гарадоў і паселішчаў і шмат зрабіў для засялення аддаленых земляў у паўночных хрысціянскіх абласцях Партугаліі пераважна фламандцамі і бургундцамі — завошта і атрымаў сваю гістарычную мянушку — Засяляльнік.

Кароль таксама быў вядомы сваёй любоўю да навукі і літаратуры. Саншу I напісаў некалькі кніг паэм і накіроўваў партугальскіх юнакоў за кошт казны навучацца ў еўрапейскія ўніверсітэты.

Нашчадкі Саншу I Ад жонкі, Дульсінеі Берэнгер, прынцэсы Арагона (1152—1198) Тэрэза, прынцэса Партугаліі (1176—1250), выйшла замуж за караля Альфонса IX Кастыльскага Санша, прынцэса Партугаліі (1180—1229), абатыса Ларвау Раймунду (1180—1189) Констанса, прынцэса Партугаліі (1182—1202) Афонсу II, кароль Партугаліі (1185—1233) Педру, прынц Партугаліі (1187—1258), граф Балеарскіх астравоў, жыў у Леоне, жаніўся на Аўрэмбіі Арменжэл, графіні Уржэл Фернанду, прынц Партугаліі (1188—1223), жыў у Францыі, жаніўся на Жанне Фландрскай (1200—1244) Энрыке, прынц Партугаліі (1189) Бранка, прынцэса Партугаліі, лэдзі Гвадалахары (каля 1192—1240) Берэнгарыя, прынцэса Партугаліі (1194—1221), выйшла замуж за дацкага караля Вальдэмара II Мафальда, прынцэса Партугаліі (каля 1200—1257), выйшла замуж за караля Генрыха I Кастыльскага

Пабочныя дзеці (уключаючы, але не абмяжоўваючы!) Генрых, граф Трастамара Жыл Саншэс

Катэгорыя:Каралі партугальскія Катэгорыя:Бургундская дынастыя (Партугалія)