Тальк — Mg3Si4O10(OH)2 — мінерал падкласа слаістых сілікатаў. Мае аксіду магнію (MgO) да 31,7 %, дамешкі аксіду жалеза (FeO) да 5 %, нікелю, алюмінію, марганцу, тытану, натрыю і іншыя.

Крышталічнае рэчыва. Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Уяўляе сабой тлусты навобмацак рассыпісты парашок белага (зрэдку зялёнага) колеру. Якасць тальку вызначаецца яго белізной. Цвёрдасць 1 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2776—2824 кг/м³. Не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў кіслотах.

Разнастайнасці: мінесатаіт (утрыманне жалеза 50—80 ат. %); вілемсеіт — з вялікім утрыманнем нікелю; стэатыт (тлушчак) — шчыльны масіўны; агаліт — тонкавалакністы; высакародны тальк — празрысты светлы.

Выкарыстанне У прамысловых мэтах выкарыстаюць молаты тальк, мікратальк і г. д. Выкарыстоўваецца ў якасці напаўняльніка ў вытворчасці гумы, паперы, лакаў і фарбаў, вогнетрывалай керамікі і інш. Таксама тальк выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне. Стэатыт — вырабны камень.

Паходжанне і радовішчы Тальк утвараецца пры метамарфізме магматычных і асадкавых карбанатна-магнезітавых горных парод. Радовішчы тальку маюцца ў Аўстрыі, Канадзе, ЗША, Расіі, Францыі і інш.

Зноскі

Літаратура

Тальк // // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 309.

Спасылкі

Тальк у базе webmineral.com Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру Тальк // Энцыклапедыя Кругасвет

Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Мінералы магнію Катэгорыя:Харчовыя дабаўкі Катэгорыя:Антыфрыкцыйныя матэрыялы Катэгорыя:Неарганічныя злучэнні