Хрызалі́т (ад стар.-грэч. χρυσός — золата і λίθος — камень) — мінерал, празрыстая ювелірная разнавіднасць мінерала алівіна падкласа астраўных сілікатаў, ад жоўта-зялёнага колеру да колеру цёмны шартроз, з характэрным залацістым адценнем. Адносіцца да каштоўных камянёў.

Склад і паходжанне

Ортасілікат жалеза-магнію (Mg,Fe)2SiO4. Утварае кароткаслупчатыя і прызматычныя крышталі, звычайна увянчаныя пірамідальнай галоўкай. Крохкі. Добра раствараецца ў кіслотах.

Ювеліры часта называюць яго па-французску — перыдот.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Каталог минералов

Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Каштоўныя камяні Катэгорыя:Мінералы магнію Катэгорыя:Мінералы жалеза