Сет (Сетх, Сутэх, Сута, Сеці; ) — у старажытнаегіпецкай міфалогіі і рэлігіі бог лютасці, пясчаных бур, разбурэнняў, хаосу, вайны і смерці. Першапачаткова шанаваўся як «абаронца сонца-Ра». У перыяд Старога царства (XXVIII—XXIII ст. да н.э.) лічыўся таксама апекуном царскай улады. Яго імя ўваходзіла ў тытулы і імёны шэрага фараонаў. Пазней быў дэманізаваны, стаў антаганістам ў дуалістычнай барацьбе Хора і Сета, персаніфікацыяй сусветнага зла, сатаной. Таксама Хор і Сет могуць злівацца ў адзінае двухгаловае бажаство Херуіфі.

Быў заступнікам далёкіх краін і чужакоў. Бог «чужых краін» (пустынь), цемры і зла, брат і забойца «добрага бога» Асірыса. Паводле міфаў, Сет быў пераможаны сынам Асірыса богам Горам, які адпомсціў за бацьку і сам стаў уладаром Сусвету.

Літаратура

Катэгорыя:Старажытнаегіпецкія багі Катэгорыя:Багі вайны Катэгорыя:Багі