Луіджы Гальвані (, 9 верасня 1737 — 4 снежня 1798) — італьянскі ўрач, анатам, фізіёлаг і фізік, адзін з заснавальнікаў электрафізіялогіі і вучэння аб электрычнасці, заснавальнік эксперыментальнай электрафізіялогіі. Першым даследаваў электрычныя з’явы пры цяглічным скарачэнні («жывёльная электрычнасць»). Выявіў узнікненне рознасці патэнцыялаў пры кантакце розных відаў металу і электраліту.
Адным з паслядоўнікаў Гальвані быў яго пляменнік Джавані Альдзіні, менавіта ён адным з першых прымяніў тэарэтычныя веды Гальвані на практыцы. Ён стаў праводзіць эксперыменты, звязаныя з электрычнымі з’явамі пры цяглічных скарачэннях, а дакладней на трупах зняволеных, якіх прысудзілі да смяротнага пакарання.
Гл. таксама Гальванометр
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вучоныя Італіі Катэгорыя:Электрычнасць Катэгорыя:Фізіёлагі Італіі