Артур Юліус Георг Фрыдрых фон Аўверс (; , Гётынген — , Берлін) — нямецкі астраном.

Адукацыю атрымаў у Гётынгенскім і Кёнігсбергскім універсітэтах, з 1866 года працаваў у Гоцкай абсерваторыі. Навуковыя працы прысвечаны астраметрыі. У 1888 годзе выдаў новую апрацоўку 3000 брадлееўскіх зорак. На працягу многіх гадоў каталог Аўверса-Брадлея заставаўся асновай ўсіх даследаванняў пра рух зорак (да з’яўлення «Папярэдняга генеральнага каталога» Л. Боса, які змяшчаў 6188 зорак). Вывучаў уплыў спадарожнікаў Сірыуса і Працыёна на рух галоўных зорак. Вызначыў паралакс Сонца па назіраннях малых планет і мінанняў Венеры па дыску Сонца ў 1874, 1882 гадах.

Залаты медаль Каралеўскага астранамічнага таварыства (1888), Медаль Джэймса Крэйга Уотсана (1891), Медаль Кэтрын Брус (1899). Кратар Аўверс на Месяцы названы ў яго гонар.

Катэгорыя:Астраномы Германіі