Андрэй Аляксеевіч Трафімук (, вёска Федзькавічы, цяпер , Брэсцкая вобласць — , ) — савецкі і расійскі навуковец беларускага паходжання ў галіне геалогіі і разведкі нафтавых і газавых радовішчаў, доктар геолага-мінералагічных навук, акадэмік Акадэміі навук СССР і акадэмік Расійскай акадэміі навук.
Сыграў адметную ролю ў асваенні «Другога Баку», заснаваў Інстытут геалогіі і геафізікі СА РАН, у ліку першых акадэмікаў пераехаў з Масквы, дзе быў дырэктарам інстытута, у акадэмгарадок у Новасібірску. Грамадзянская пазіцыя А. А. Трафімук не дазволіла прыняць ордэн «За заслугі перад Айчынай», якім ён быў узнагароджаны па ўказе Прэзідэнта РФ у лютым 1998 года, у знак нязгоды з палітыкай дзяржавы ў адносінах да сваіх грамадзян.
Біяграфія Нарадзіўся жніўні 16 (3 жніўня па старым) 1911 у вёсцы Федзькавічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні, цяпер у складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі.
З 1929 года ён вучыўся на геалагічным факультэце Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова з 1930 года працаваў начальнікам навукова-даследчай партыі, якая займалася вывучэннем жалезных руд і баксітаў Урала. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1933 годзе завочна навучаўся ў аспірантуры Казанскага ўніверсітэта. У 1938 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Званні Герой Сацыялістычнай Працы (24.01.1944Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Социалистического Труда работникам нефтяной промышленности» от 24 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 3 февраля (№ 6 (266)). — С. 1); Лаўрэат Сталінскай прэміі (1946, 1950); Лаўрэат прэміі АН СССР імя А. П. Карпінскага; Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР; Заслужаны дзеяч навукі Якуцкай АССР, башкірскай АССР, бурацкай АССР; Ганаровы нафтавік Міннафтапрама СССР; Ганаровы разведчык нетраў; Ганаровы акадэмік РАЕН; Ганаровы член Расійскай экалагічнай акадэміі; Ганаровы грамадзянін Новасібірска.
Памяць У 2000 годзе Аб’яднанаму інстытуту геалогіі, геафізікі і мінералогіі СА РАН прысвоена імя акадэміка А. А. Трафімука. Імя Героя прысвоена вуліцы ў Новасібірскім Акадэмгарадку.
Літаратура
Спасылкі
Фатаграфія Трафімук А. А. Помнік геолагу-вучонаму. // Часопіс «Наука в Сибири», № 32-33 (2767—2768), 19 жніўня 2010
Катэгорыя:Геолагі СССР Катэгорыя:Постаці Масквы Катэгорыя:Постаці Новасібірска Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Новасібірска Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі РСФСР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Якуцкай АССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Башкірскай АССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Бурацкай АССР Катэгорыя:Выпускнікі Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у галіны навукі і тэхналогій Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За засваенне нетраў і развіццё нафтагазавага комплексу Заходняй Сібіры» Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Адмовіліся ад узнагарод Расіі Катэгорыя:Дактары геолага-мінералагічных навук Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы