Фра́йбург, поўная назва — Фра́йбург-у-Бра́йсгау (, вымаўляецца Фра́йбург ім Бра́йсгау; ) — горад у Германіі, чацвёрты (пасля Штутгарта, Мангейма і Карлсруэ па велічыні горад у зямлі Бадэн-Вюртэмберг.
thumb|left|250px|Фрайбургскі мюнстар — гатычны сабор, сімвал горада
Гісторыя Афіцыйная дата заснавання Фрайбурга — 1120 год. У гэтым жа годзе гораду быў паданы Устаноўчы прывілей, які стаў асновай фрайбургскай прававой сям’і — сістэмы філіяцыі гарадскога права ў Сярэднявеччы. У сярэдзіне XIV стагоддзя горад перайшоў пад уладу аўстрыйскіх Габсбургаў. Легенда абвяшчае, што ў Фрайбургу пражываў манах Бертольд Шварц — еўрапейскі вынаходнік пораху. У 1457 годзе эрцгерцаг Альбрэхт VI Аўстрыйскі заснаваў Фрайбургскі ўніверсітэт Альберта-Людвіга (), адзін з найстарэйшых у Германіі. У XVI стагоддзі ў Фрайбургу пражываў вядомы нямецкі гуманіст Эразм Ратэрдамскі. У XVII стагоддзі Фрайбург быў захоплены французскай арміяй.
Фрайбургскі Мюнстар — галоўная славутасць — будаваўся на працягу 300 гадоў, з пачатку XIII да пачатку XVI стагоддзя. У адрозненне ад шматлікіх іншых пабудоў у цэнтры горада, ён не быў разбураны падчас Другой сусветнай вайны.
9 мая 1940 года Фрайбург падвергся паветранай бамбардзіроўцы, у выніку якой былі ахвяры і разбурэнні. Нямецкія газеты і радыё са спасылкамі на генштаб і міністэрства замежных спраў паведамілі, што горад бамбіла французская авіяцыя, якая базіравалася на тэрыторыі нейтральных Галандыі і Бельгіі. У афіцыйнай заяве Берліна паведамлялася, што тым самым Брусель і Амстэрдам парушылі дамову пра нейтралітэт. На наступны дзень, 10 мая 1940 года, вермахт пачаў уварванне ў Галандыю і БельгіюСтатья Грязные прелюдии кошмарных концертов на сайте svrpu.ru. Пасля вайны з’явіліся звесткі, што налёт на Фрайбург здзейсніла 51-я бамбардзіровачная эскадра люфтвафэ (KG 51)Wolfgang Dierich. «Kampfgeschwader 'Edelweiss'. History of German bomber unit 1939—1945», якой кіраваў Ёзэф Камхубер, пазней — камандуючы ВПС Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.
Навука, культура, адукацыя Універсітэт Фрайбурга Музей аўгусцінцаў
Месцазнаходжанне Фрайбург размешчаны на мяжы паміж Шварцвальдам і Верхнерэйнскай нізінай.
Найбліжэйшыя буйныя гарады: 60 км на поўдзень — Базель (Швейцарыя), каля 86 км на паўднёвы ўсход — Цюрых (Швейцарыя), каля 85 км на поўнач — Страсбург (Францыя) і каля 140 км на поўнач — Карлсруэ. Сталіца федэральнай зямлі — Штутгарт — знаходзіцца каля 200 км на паўночны ўсход ад Фрайбурга.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт горада
Катэгорыя:Гарады Бадэн-Вюртэмберга