Мсціслаў Ізяславіч (пачатак XI ст. — 1069Татищев В. Н. История Российская — М., 1963. — Т. 2. — С. 68.) — князь наўгародскі (1054—1067), полацкі (1069).
Біяграфія Сын Ізяслава Яраславіча.
У 1054 годзе, пасля смерці вялікага князя Яраслава, наўгародскі князь Ізяслаў Яраславіч заняў сталец у Кіеве, а Ноўгарад пакінуў Мсціславу.
У 1066 годзе полацкі князь Усяслаў Брачыславіч аблажыў Пскоў, не ўзяў яго, але разбіў на рацэ Чарэсе наўгародскае войска Мсціслава, якое ішло на дапамогу, і пасля захапіў Ноўгарад, напалову спаліў горад, вывеў палон і зняў з наўгародскага Сафійскага сабора званы, забраў царкоўнае начынне. Мсціслаў уцёк у Кіеў да бацькі.
Ізяслаў Яраславіч, па вяртанні з Польшчы ў 1069 годзе, паслаў сына наперад сябе ў Кіеў, дзе Мсціслаў учыніў расправу над завадатарамі паўстання, вінаватых у выгнанні бацькі забіў або асляпіў.
У 1069 годзе, пасля перамогі над Усяславам Брачыславічам, атрымаў ад бацькі сталец у Полацку, дзе неўзабаве памёр.
Вядомы сын Расціслаў (памёр 1.10.1093), князь берасцейскі.
Крыніцы
Літаратура Войтович Леонтій. Ізяславичі. Турово-Пінські князі. Четвертинські. Сокольські // Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1. Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — Т. 1. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 5-224-02249-5. Рыжов К. Все монархи мира. Россия — М.: Вече, 1998. — 640 с. — 16 000 экз. — ISBN 5-7838-0268-9.
Катэгорыя:Князі наўгародскія Катэгорыя:Князі полацкія Катэгорыя:Рурыкавічы