Падзеі 27 красавіка: Армія А. В. Суворава падчас Італьянскага паходу перамагае французскую армію на рацэ Ада. 28 красавіка: Армія А. В. Суворава падчас Італьянскага паходу ўступае ў Мілан. 27 мая: Армія А. В. Суворава бярэ горад Турын. 18 чэрвеня: Армія А. В. Суворава падчас Італьянскага паходу перамагла французскае войска ў бітве на рацэ Трэбія. 15 ліпеня: У Егіпце знойдзены Разецкі камень. 15 жніўня: Армія А. В. Суворава падчас Італьянскага паходу атрымала перамогу над французскай арміяй пры Нові. З 8 верасня па 10 кастрычніка адбыўся Швейцарскі паход Суворава падчас якога рускія войскі перамаглі французаў пры Сен-Гатардзе (24 верасня), Чортавым мосце (25 верасня), ля Альтдорфа (26 верасня), пры Мутэне (27 верасня), у далінах Кленталь (30 верасня) і Мутэнталь (1 кастрычніка). 12 верасня: Шэйх Дэрбента Алі-хан прыняў рускае падданства. 8 лістапада: Аляксандр Сувораў атрымаў званне генералісімуса расійскіх войскаў.

Нарадзіліся 19 лютага: Фердынанд Райх, нямецкі фізік і хімік 4 мая: Фларыян Бохвіц, польска-беларускі асветнік, філосаф, пісьменнік. 18 чэрвеня: Уільям Ласел, брытанскі астраном. 25 снежня: Мануэль Бульнес, прэзідэнт Чылі

Памерлі

9 студзеня: Марыя Гаэтана Аньезі, італьянскі матэматык і філантроп (нар. 16.5.1718) 1 лютага: Фердынанд Кобель, нямецкі жывапісец 18 сакавіка: Адам Фрыдрых Эзер, нямецкі мастак 29 жніўня: Пій VI, Папа Рымскі (нар. 27.12.1717) 10 лістапада: Джозеф Блэк, шатландскі хімік і фізік (нар.16.4.1728). 14 снежня: Джордж Вашынгтон, першы прэзідэнт ЗША (нар. 22.2.1732). 31 снежня: Жан-Франсуа Мармантэль, французскі пісьменнік, філосаф