Статуя Атланта — бронзавая статуя ў стылі арт-дэко перад Ракфелер-цэнтрам у цэнтры Манхэтэна, Нью-Ёрк, перад Пятай авеню, насупраць сабора Святога Патрыка. Скульптура адлюстроўвае старажытнагрэчаскага тытана Атласа, які падтрымлівае нябёсы. Яна была створана скульптарамі Лі Лоры () і Рэнэ Поль Чэмбеланам () і была ўстаноўлена ў 1937 годзе.
Архітэктурны стыль Скульптура ў стылі арт-дэко, як і ўвесь Ракфелер-цэнтр. Вышыня скульптуры 4,57 метраў, з пастаментам — 13,5 метраў, вышынёй з чатырохпавярховы будынак. Яна важыць сем тон і з'яўляецца самай буйной скульптурай у Ракфелер-цэнтры. Вось Поўнач-Поўдзень армілярнай сферы на плячах тытана, паказваюць на Палярную зорку, якую відаць з Нью-Ёрка.
Крытыка Калі Атлас быў адкрыты ў 1937 годзе, некаторыя людзі пратэставалі, сцвярджаючы, што яна была падобная на Мусаліні. Пазней мастак Джэймс Мантгомеры Флэг () апісаў гэта так: «Статуя вельмі падобная на тое, як Мусаліні ўяўляе самога сябе».
Іншая інфармацыя Статую часта асацыююць з рухам аб'ектывістаў (у сувязі з яе падобнасцю на працу «Атлант расправіў плечы» Айна Рэнда), аднак яна з'явілася раней, чым узнік рух.
Спасылкі
Галерэя
Катэгорыя:Бронзавыя скульптуры Катэгорыя:Творы XX стагоддзя Катэгорыя:Славутасці Нью-Ёрка