Іосіф Давыдавіч Кабзон (11 верасня 1937, Часаў Яр, Сталінская вобласць, УССР  — 30 жніўня 2018, Масква) — савецкі і расійскі эстрадны спявак, барытон.

Народны артыст СССР (1987). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984). Дэпутат Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расіі ад партыі «Адзіная Расія». Член праўлення Федэрацыі яўрэйскіх абшчын Расіі. Член прэзідыума агульнарасійскай грамадскай арганізацыі «Ліга здароўя нацыі».

Біяграфія Нарадзіўся 11 верасня 1937 года ў г. Часаў Яр Сталінскай вобласці УССР (цяпер Данецкая вобласць, Украіна). Перад самай вайной сям’я пераехала ў Львоў. Адтуль бацька сышоў на фронт палітруком, а маці з трыма дзецьмі, бабуляй і братам-інвалідам адправіліся ў эвакуацыю ва Узбекістан. У 1944 годзе сям’я вярнулася ва Украіну, у Краматорск. У канцы 1940-х гадоў сям’я пераехала ў Днепрапятроўск.

У 1956 годзе скончыў Днепрапятроўскі горны тэхнікум. З 1956 па 1959 год cлужыў у арміі, дзе быў запрошаны ў ансамбль песні і танца Закаўказскай ваеннай акругі.

У 1959—1962 гадах — саліст Усесаюзнага радыё, у 1962—1965 гадах — саліст-вакаліст Дзяржканцэрта, у 1965—1989 гадах — саліст-вакаліст Масканцэрта.

Памёр 30 жніўня 2018 года ў Маскве.

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Данецкай вобласці Катэгорыя:Выкладчыкі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных Катэгорыя:Дзеячы яўрэйскіх грамадскіх арганізацый Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Брацка Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Данецка Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Масквы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Краснадара Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі V склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі II склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі IV склікання Катэгорыя:Старшыні камітэтаў Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад УЦСПС Катэгорыя:Народныя артысты Дагестанскай АССР Катэгорыя:Заслужаныя артысты Чачэна-Інгушскай АССР Катэгорыя:Выканаўцы рускіх народных песень Катэгорыя:Кавалеры венгерскага ордэна Заслуг Катэгорыя:Ганаровыя члены РАМ Катэгорыя:Барытоны Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Бішкека Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Саратава Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Авацыя» Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Нагінска Катэгорыя:Чорны спіс ЕС