Вя́чка Святасла́віч (да 1144 — пасля 1167) — князь з Ізяславічаў Полацкіх.
Біяграфія Сын Святаслава-Георгія Усяславіча, малодшы брат Васількі і, адпаведна, брат Прадславы. На думку Алега Рапава, трымаў Усвяцкі ўдзел Віцебскай воласці, а ў 1162 годзе заняў і віцебскі сталец. Згаданы разам з не названай імем жонкай у «Жыціі Еўфрасінні Полацкай» каля 1167 года, калі праводзіў сястру ў паломніцтва да Святых Мясцін. Пры гэтым Еўфрасіння пастрыгла дзвюх яго дачок, сваіх пляменніц — Кір’яну (у інацтве Агафію) і Вольгу (у інацтве Яўфімію). Апошні раз згадваецца пад тым самым 1167 годам, калі разам з менскім князем Валадаром Глебавічам дапамог наўгародцам паслаць да Кіева вестку пра напад на іх смаленцаў, суздальцаў і палачанПСРЛ, т. 3. I, II, III Новгородские летописи. — СПб., 1841. — 856 с. — С. 14..
У гістарыяграфіі Мікалай Баўмгартэн памылкова лічыў Вячку, згаданага «Жыціем Еўфрасінні Полацкай» сынам Расціслава УсяславічаBaumgarten N. Généalogies et mariages occidentaux des Rurikides Russes du X-e au XIII-е siècle // Orientalia Christiana. — Roma. — 1927. — № 35. — 95 p. — Р. 34.. Тадэвуш Васілеўскі памылкова атаясняў Вячку Святаславіча з кукенойскім князем ВячкамWasilewski T. L. Alekseev. Polockaja Ziemlja // Kwartalnik Historii Kultury Materialnej. — R. 16. — N 2. — Warszawa. — 1968. — S. 335—338., які, як адзначыў Леанід Аляксееў, загінуў у 1224 годзе і не мог быць братам ЕўфрасінніАлексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества X—XIII вв. — М., 1975. — С. 202—239, 231—232..
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Князі віцебскія