Падзеі 1 студзеня: У Расіі створаны Дзяржсавет. 28 чэрвеня: Рускае войска П. Катлярэўскага разбіла іранскае войска ў бітве пад паселішчам Мігры. 4 чэрвеня: На правам беразе Бярэзіны пачалося будаўніцтва Бабруйскай крэпасці пад кіраўніцтвам Тэадора Нарбута. 30 чэрвеня: Нідэрланды далучаны да складу Францыі. 11 ліпеня: Аўстралійскія кітабоі адкрылі востраў Макуоры. 7 жніўня: Перамога расійскага войска над турэцкім у бітве пад Батынам. 16 верасня: Пачалася вайна за незалежнасць Мексікі ад Іспаніі. 12 кастрычніка: З нагоды вяселля баварскага кронпрынца Людвіга Вітэльсбаха і Тэрэзы Саксонскай-Хільдбургхаўзенскай у Мюнхене адбыўся першы Актобэрфэст.

Нарадзіліся

29 студзеня: Эрнст Эдуард Кумер, нямецкі матэматык (пам. 14.5.1893) 1 сакавіка: Фрыдэрык Шапен, польскі кампазітар і піяніст (пам. 17.10.1849) 26 кастрычніка: Генрых Дмахоўскі, беларускі скульптар (пам. 26.5.1863) 30 лістапада: Олівер Вінчэстэр, амерыканскі канструктар зброі 11 снежня: Альфрэд дэ Мюсэ, французскі паэт (пам. 2.5.1857)

Памерлі 5 студзеня: Казімір Рагоўскі, тэолаг-езуіт, філосаф, педагог 20 лютага: Марцін Пачобут-Адляніцкі, астраном 24 лютага: Генры Кавендыш, англійскі фізік і хімік 26 чэрвеня: Жазеф-Мішэль Мангальф'е, французскі вынаходнік 19 кастрычніка: Жан-Жорж Навер, французскі балетны танцор