Храм Гефеста ці Гефестэён () у Афінах гэта найбольш захаваны грэчаскі антычны храм. Гэта храм дарычнага ордара, размешчаны на паўночна-заходнім боку Афінскай Агары. Будаваўся ў перыяд 449—415 гадоў да н.э. і быў прысвечаны богу Гефесту. Архітэктар невядомы, але гэта той жа дойлід, які пабудаваў храм на мысе Суніён і храм Арэса на Агары. З VII стагоддзя і да 1834 года служыў як праваслаўная царква Святога Георгія (), затым быў абвешчаны нацыянальным помнікам. Пасля здабыцця Грэцыяй незалежнасці ў храме размяшчаўся Нацыянальны Археалагічны Музей.
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы Грэцыі Катэгорыя:Архітэктура Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Славутасці Афін
