Піт Па́ўлаў, поўнае імя Пётр Паўлаў (нар. , ) — беларускі музыкант, удзельнік гуртоў N.R.M., Pete-Paff, GARADzKIJA, PAPARAĆ, Pit Pawlaw.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і вайсковага ўрача і медыцынскай сястры. Дзяцінствам жыў Германіі, дзе бацькі служылі ў складзе Групы савецкіх войск у Германіі, вучыўся ў школе, займаўся спортам — плаваннем, грэка-рымскай барацьбой. Скончыў МРТІ. Служыў у паветрана-дэсантных войсках УС СССР.
З 1994 года — гітарыст гурта «N.R.M.», пасля зыходу з калектыву Лявона Вольскага — вакаліст гурта. Заснавальнік і лідар гуртоў «GARADzKIJA» і «Pete-Paff». У 1999—2005 гадах — удзельнік гурта KRIWI. Стваральнік і кіраўнік ініцыятывы «ЖывыГукOn-line». Грае канцэрты з гуртам Pit Pawlaw.
Актыўна ўдзельнічаў ў пратэстах 2020 года ў Беларусі. Граў перад страйкоўцамі на фабрыках і падчас шэсцяў. Быў адным са стваральнікаў ініцыятывы «Дваровыя канцэрты». Граў болей за сто разоў у мінскіх дварах. Граў разам з гуртам і сольна шмат дабрачынных інтэрнэт канцэртаў у падтрымку палітычных зняволеных.
На сваім YouTube-канале пачаў весці праграму "Як граць гэтую песню", каб падтрымаць музыкаў і навучыць людзей граць песні пратэсту.
На сваім YouTube-канале пачаў весці цыкл праграм PAMIEŽŽA
У 2022 годзе рэлакаваўся ў Варшаву.
Выступаў з канцэртамі разам з гуртамі і сольна ў Кілі (Германія), Стакгольме (Швецыя), Таліне (Эстонія), Рызе (Латвія), Вільні (Літва), Тбілісі, Батумі (Грузія), Капенгагене (Данія), Гаазе (Нідэрланды), Лімасоле (Кіпр)
У 2022 годзе выдаў альбом Pit Pawlaw — Zbroja. Zołata. Kabiety (Зброя. Золата. Кабеты).
Творчы шлях студэнцкі гурт «Испорченный понедельник» на базе Мінскага тэхналагічнага інстытута (1983—1985) у войску — стваральнік і кіраўнік ВІА «Голубые береты» (1985—1987, але не аднайменны цяперашні гурт) гітарыст рок-гурта «Poltergeist» (1990—1992) гітарыст гурта «Мроя» (1993—1994) гітарыст гурта «N.R.M.» (з 1994) гітарыст і вакаліст гурта «N.R.M.» (з 2007) гітара, домра, мандаліна — гурт KRIWI (1999—2005) стварэнне гурта «GARADzKIJA» (з 2003) стварэнне гурта «Pete-Paff» (з 2003)
Удзел у праектах «Narodny Albom» «Сьвяты вечар 2000» «Я нарадзіўся тут» Вольныя танцы: слухай сваё (1999) Вольныя танцы: альтэрнатыва_by (2001) Personal Depeche (2003) Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя (2003) Дыскаграфія
N.R.M. — ŁaŁaŁaŁa (1995) N.R.M. — Одзірыдзідзіна (1996) N.R.M. — Пашпарт Грамадзяніна N.R.M. (1998) N.R.M. — Тры Чарапахі (2020) N.R.M. — Дом Культуры (2002) N.R.M. — 06 (2007) N.R.M. — Д. П. Б. Ч. (2013) Народны Альбом (1997) Сьвяты Вечар (1999) Я нарадзіўся тут (2000) Personal Depeche (2003) KRIWI За туманам… (1998) KRIWI Людзям Live (1999) KRIWI Minsk-Berlin (2002) PAPARAĆ Pete-Paff - Pahłybleńnie (2003) Pit Pawlaw — GARADzKIJA (2003) Pit Pawlaw — Zbroja. Zołata. Kabiety. (2022)
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:N.R.M. Катэгорыя:Гітарысты Беларусі