__NOTOC__
25 кастрычніка — дзвесце дзевяноста восьмы (дзвесце дзевяноста дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1131: У Рэймсе каранаваны Людовік VII Малады 1495: Пасад караля Партугаліі заняў Мануэл I 1854: Адбылася Балаклаўская бітва ў ходзе Крымскай вайны 1900: Вялікабрытанія анексавала паўднёваафрыканскую краіну Трансвааль 1920: Войскі генерала Станіслава Булак-Балаховіча (15 тыс.) перайшлі часовую мяжу, пачаўшы ваенныя дзеянні супраць Чырвонай Арміі 1920: У чатырох канадскіх правінцыях прыняты «сухі закон» 1923: Гамбургскае паўстанне скончылася паразай 1938: Створаны Саюз украінскіх мастакоў 1976: У Лондане адкрыты Нацыянальны Каралеўскі Тэатр 1990: Прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Казахскай ССР 1992: Прынятая Канстытуцыя Літвы 2001: Карпарацыя Microsoft выпусціла аперацыйную сістэму Windows XP 2010: У Пінску адбыўся выбух і пажар на заводзе «Пінскдрэў-ДСП», які стаў буйнейшай прамысловай аварый Беларусі за некалькі дзесяцігоддзяў
Нарадзіліся thumb|100px|left|Пабла Пікаса 1700: Петэр Якаб Хорэманс, фламандскі жывапісец 1755: Франсуа Жазеф Лефеўр, маршал Францыі 1811: Эварыст Галуа, французскі матэматык 1825: Ёган Штраўс, сын, аўстрыйскі кампазітар, «Кароль вальса» 1838: Жорж Бізэ, французскі кампазітар (пам. 1875) 1858: Эдвард Пякарскі, беларускі этнограф, географ, фалькларыст (пам. 29.6.1934) 1865: Вальтэр Лейсцікаў, нямецкі мастак 1868: Карл Грыгаровіч, беларускі скрыпач і педагог 1881: Пабла Пікаса, мастак (пам. 8.4.1973) 1884: Сяргей Дубінскі, беларускі археолаг і гісторык 1884: Хелмі Ліндэлёф, фінская актрыса 1888: Рычард Бэрд, амерыканскі палярны даследчык 1889: Абель Ганс, французскі рэжысёр, акцёр 1895: Леві Эшколь, ізраільскі дзяржаўны дзеяч 1932: Уладзімір Анісковіч, беларускі літаратурны крытык, перакладчык 1933: Нінэль Шчасная, беларускі жывапісец і графік 1934: Карлас Шэрман, беларуска-іспанскі перакладчык, літаратар і праваабаронца 1934: Яўген Адамовіч, беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, педагог 1936: Віктар Тураў, беларускі кінарэжысёр 1939: Яўген Штоп, дзеяч самадзейнага мастацтва, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982 г.) 1977: Кацярына Алегаўна Серабранская, украінская гімнастка 1990: Аша Філіп, брытанская лёгкаатлетка
Памерлі
1154: Стэфан, кароль Англіі 1400: Джэфры Чосер, англійскі паэт (нар. ~1340) 1647: Эванджэліста Тарычэлі, італьянскі матэматык і фізік 1653: Тэафраст Рэнадо, французскі ўрач і выдавец 1760: Георг II, кароль брытанскі 1826: Філіп Пінель, французскі ўрач 1942: Хвядос Шынклер, беларускі пісьменнік (нар. 22.9.1903) 1976: Раймон Кено, французскі пісьменнік, эсэіст, перакладчык (нар. 21.2.1903) 1991: Міхась Міцкевіч, беларускі грамадскі дзеяч, брат Я. Коласа (нар. 13.7.1897) 1996: Эніа дэ Джорджы, італьянскі матэматык 2002: Рэнэ Том, французскі матэматык
Святкуюць — Дзень Рэспублікі. — Дзень Канстытуцыі
К25