Андрэй Міхайлавіч Харкавец (, , БССР — ) — міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь (2008—2014).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1985 г.), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2006 г.).

З 1985 працаваў у Міністэрстве фінансаў БССР і Рэспублікі Беларусь на розных пасадах. З 1995—2006 гг. — начальнік Галоўнага дзяржаўнага казначэйства. 2006—2008 гг. Першы намеснік Міністра фінансаў. 14 жніўня 2008 прызначаны на пасаду Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь, быў вызвалены ад пасады 21 ліпеня 2014.

Спасылкі Біяграфія і фота

Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь