Бадуэн I (; ; 7 верасня 1930 — 31 ліпеня 1993) — кароль бельгійцаў з 17 ліпеня 1951 да канца жыцця. Старэйшы сын Леапольда III і Астрыд Шведскай.
Біяграфія Пасля вайны (да 1950 года) разам з бацькам знаходзіўся ў эміграцыі ў Швейцарыі. Скончыў Жэнеўскі каледж.
З 17 ліпеня 1951 года, пасля адрачэння Леапольда III, стаў каралём.
У снежні 1960 года ажаніўся з з іспанскай арыстакраткай ; іх шлюб аказаўся бяздзетным.
У 1990 годзе, не жадаючы абвастраць адносіны з каталіцкай царквой, Бадуэн заявіў, што па рэлігійных матывах не можа падтрымаць закон, які дазваляе аборты. Тады, з яго згоды, бельгійскі ўрад прыняў адстаўку караля (на адзін дзень), і кабінет міністраў, які прыняў на сябе ўсю паўнату ўлады, зацвердзіў закон.
У кіраванне Бадуэна Бельгія: Уступіла ў Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі (1951 год), а ў 1957 годзе падпісала Рымскі дагавор, стаўшы адным з шасці чальцоў Еўрапейскай эканамічнай супольнасці. Страціла свае афрыканскія калоніі (1960 год). Завяршыла пераход ад унітарнай дзяржавы да федэратыўнай, што спрыяла рашэнню складаных нацыянальных праблем у гэтай краіне.
Памёр Бадуэн у Матрыле (Іспанія) 31 ліпеня 1993 года. Трон заняў яго брат Альберт IIБРЭ. БОДУЭ́Н IБОДУЭН Король Бодуэн I.
Памяць У гонар Бадуэна I названы самы вялікі стадыён Бельгіі.
Крыніцы
Катэгорыя:Каралі бельгійскія Катэгорыя:Постаці Бельгіі