Готліб Эліэль Саарынен (; 20 жніўня 1873, Рантасалмі, Фінляндыя — 30 чэрвеня 1950, Блумфілд-Хілс, штат Мічыган, ЗША) — фінскі архітэктар і дызайнер, заснавальнік стылю нацыянальны рамантызм у фінскай архітэктуры.

Жыццё Частку дзяцінства правёў у вёсцы Шпанькова пад Гатчынай, Санкт-Пецярбургская губерня, дзе настаяцелем лютэранскага прыходу служыў яго бацька, Юха Саарынен. Вучыўся ў Гатчынскай прагімназіі. У 1893—97 вучыўся ў Гельсінгфорсе (Хельсінкі) ва Універсітэце (жывапісу) і ў Політэхнічным інстытуце (архітэктуры). З 1903 па 1923 гады жыл на ўласнай віле Вітрэск (Hvitträsk) пад Хельсінкі, першапачаткова разам са сваімі кампаньёнамі па архітэктурным бюро — Армасам Ліндгрэнам і Германам Гезеліусам. Двойчы быў жанаты, другі раз ажаніўся ў 1904 годзе з сястрой Гезеліуса — Лое. Двое дзяцей ад гэтага шлюбу — дачка Эва-Ліза і сын Эра, які пазней стаў выдатны амерыканскі архітэктар. У 1923 годзе эміграваў з сям’ёй у ЗША. Большую частку часу там пражыў на тэрыторыі ўзначаленай ім Акадэміі мастацтваў Кранбрук (Cranbrook), Блумфілд-Хілс (Bloomfield-hills), штат Мічыган.

Пабудовы thumb|Будынак вакзала ў Хельсінкі thumb|Павільён Фінляндыі thumb|Ратуша ў Ёэнсу У складзе архітэктурнага бюро Gesellius-Lindgren-Saarinen: Дом Тальберга, 1897—1898, Хельсінкі Сядзіба Г. фан Гільзэ ван дэр Пальса ў Паланіемі (Paloniemi), 1898. Знішчана пажарам у 1950 годзе Павільён Фінляндыі на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы, 1898—1900 Страхавая кампанія Pohjola, 1899—1901, Хельсінкі Дом урачоў, 1900—1901, Хельсінкі Віла «Вітрэск» (Hvitträsk), 1901—1903, Кірканумі Віла «Вітарп» (Hvittorp), 1902, Кірканумі Дом «Олафсборг» (Olofsborg), 1902—1903, Хельсінкі Дом Эал (Eol), 1902—1903, Хельсінкі Віла «Суўр-Мерыякі» (Suur-Merijoki) пад Выбаргам, 1902—1904. Разбурана ў савецкі час Народны дом Карла Лютэра, 1902—1904, Талін Нацыянальны музей Фінляндыі, 1902—1910, Хельсінкі Дом Леандэра, 1903—1905, Сортавала. Малаважная перабудова ў 1935 годзе па праекце Ларса Сонка

Самастойныя працы: Канцэртная зала г. Котка, 1907. Сумесна з Г. Гезеліусам Жылы дом на Fredrikinkatu 18, 1907, Хельсінкі. Сумесна з Г. Гезеліусам Цэнтральны вакзал Хельсінкі, 1909—1914. Сумесна з Г. Гезеліусам і А. Ліндгрэнам. Скульптар Э. Вікстрэм. Чыгуначны вакзал Выбарга, 1910—1913. Сумесна з Г. Гезеліусам. Падарваны Чырвонай арміяй пры адступленні ў 1941 годзе. Захаваўся багажны корпус і дзве гранітныя скульптуры мядзведзяў з фасада будынка. Дача Вінтэра, 1909, Сортавала Гарадская ратуша ў Лахты, 1911 Будынак Таварыствы ўзаемнага крэдыту, 1911—1912, Талін Царква Св. Паўла, 1913—1917, Тарту Гарадская ратуша ў Ёэнсу, 1914 «Мармуровы палац», 1918, Хельсінкі Пансіён у Мункініемі, 1920, Хельсінкі Дзелавы будынак на Keskuskatu 1b, 1920, Хельсінкі

Пабудовы ў ЗША: Адміністрацыйны будынак, школа для хлопчыкаў, школа для дзяўчынак, музей і бібліятэка, навуковы інстытут, уласны дом і іншыя пабудовы на тэрыторыі Акадэміі мастацтваў Кранбрук (Cranbrook), 1925—1945, Блумфілд-Хілс (Bloomfield-hills), штат Мічыган Канцэртная зала Клейнханс (Kleinhans Music Hall), 1938—1940, Буфала, штат Нью-Ёрк. Сумесна з Эра Саарыненам Школа «Кроу-Айленд» (Crow Island), 1938—1940, Вінетка, штат Ілінойс. Сумесна з Эра Саарыненам і інш. Царква ў Каламбусе, штат Індыяна, 1942. Сумесна з Эра Саарыненам Лютэранская царква Хрыста, Мінеапаліс, штат Мінесота, 1949. Сумесна з Эра Саарыненам Тэхнічны цэнтр General Motors, Дэтройт, штат Мічыган, 1948—1956. Удзел, аўтар — Эра Саарынен

Нерэалізаваныя праекты: Конкурсны праект Палаца міру ў Гаазе, 1906 Конкурсны праект будынка парламента Фінляндыі, 1908 Ратуша ў г. Турку, 1911 Дом таварыства Калевалы ў Хельсінкі, 1921 Конкурсны праект офіса газеты Chicago Tribune у Чыкага, 1922, 2-я прэмія. Будынак Gulf Building у Х’юстане, завершаны ў 1929 годзе, за выключэннем прапорцый паўтарае праект Саарынена

Спасылкі

Эліэль Саарынен Фінскі музей архітэктуры

Катэгорыя:Архітэктары ЗША Катэгорыя:Архітэктары Фінляндыі Катэгорыя:Выпускнікі Хельсінкскага політэхнічнага інстытута Катэгорыя:Архітэктары мадэрну Катэгорыя:Архітэктары Тарту Катэгорыя:Архітэктары Таліна Катэгорыя:Архітэктары Хельсінкі Катэгорыя:Архітэктары Выбарга