Культурная сталіца Еўропы — ініцыятыва Еўрасаюза па штогадовым абранні нейкага горада цэнтрам культурнага жыцця кантынента для прыцягнення ўвагі да яго культурнага развіцця.

Звычайна, дадатковае фінансаванне атрыманае ў сувязі з абраннем культурнай сталіцай, дазваляе гораду значна абнавіць стан культурных устаноў. Напрыклад, у Порту пад эгідай культурнай сталіцы быў пабудаваны знакаміты Дом музыкі.

Першай культурнай сталіцай Еўропы ў 1985 годзе Савет Еўрапейскага саюза абраў Афіны, іх кандыдатуру прапанавала Меліна Меркуры. У канцы 1990-х гадоў аналагічныя еўрапейскаму праекты -- Арабская сталіца культуры і Культурная сталіца Амерыкі -- запушчаныя і ў іншых частках свету.

Падзея можа прынесці значныя выгоды гораду ў культурным, сацыяльным і эканамічным плане як самім годам, так да і пасля яго. Гэта ўнікальная магчымасць для абнаўлення гарадоў, змены ўяўленняў пра сябе і іх прасоўванне ў Еўропе і на міжнародным узроўні. Значна павялічвае сацыяльныя і эканамічныя выгоды, асабліва калі падзеі ўключаны ў доўгатэрміновую стратэгію развіцця гарадоў і наваколляBurkšienė, V., Dvorak, J., Burbulytė-Tsiskarishvili, G. (2018). Sustainability and Sustainability Marketing in Competing for the Title of European Capital of Culture. Organizacija, Vol. 51 (1), p. 66 – 78..

Гарады выбіраюцца незалежнай групай экспертаў на аснове культурнай праграмы, якая павінна задзейнічаць мясцовых жыхароў усіх узростаў і садзейнічаць доўгатэрміноваму развіццю горада. Працэдура выбару пачынаецца прыблізна за шэсць гадоў і арганізаваны ў два этапы, хоць дзяржавы-члены, якія маюць права праводзіць мерапрыемства, вычзначаюцца яшчэ раней. Правілы і ўмовы ініцыятывы выкладзены ў Рашэнні Еўрапейскага парламента і Савета 1622/2006/ЕС.FACT SHEETS ON THE EUROPEAN UNION с. 457 (ISBN 978-92-846-4522-0)

Спіс культурных сталіц Еўропы

1985: Афіны, Грэцыя 1986: Фларэнцыя, Італія 1987: Амстэрдам, Нідэрланды 1988: Заходні Берлін 1989: Парыж, Францыя 1990: Глазга, Вялікабрытанія 1991: Дублін, Ірландыя 1992: Мадрыд, Іспанія 1993: Антверпен, Бельгія 1994: Лісабон, Партугалія 1995: Люксембург, Люксембург 1996: Капенгаген, Данія 1997: Салонікі, Грэцыя 1998: Стакгольм, Швецыя 1999: Веймар, Германія 2000: Авіньён, Францыя Балоння, Італія Берген, Нарвегія Брусель, Бельгія Кракаў, Польшча Прага, Чэхія Рэйк’явік, Ісландыя Сант’яга-дэ-Кампастэла, Іспанія Хельсінкі, Фінляндыя 2001: Порту, Партугалія Ротэрдам, Нідэрланды 2002: Бругэ Бельгія Саламанка, Іспанія 2003: Грац, Аўстрыя 2004: Генуя, Італія Ліль, Францыя 2005: Корк, Ірландыя 2006: Патры, Грэцыя 2007: Люксембург (ад імя ) Сібіу, Румынія 2008: Ліверпуль, Вялікабрытанія Ставангер, Нарвегія 2009: Вільнюс, Літва Лінц, Аўстрыя 2010: Печ, Венгрыя Стамбул, Турцыя Эсэн (ад імя Рурскага рэгіёна) 2011 Талін, Эстонія Турку, Фінляндыя 2012 Гімарайнш Марыбор 2013 Марсель Кошыцы 2014 Рыга Умеа 2015 Монс Пльзень 2016 Сан-Себасцьян Вроцлаў 2017 Орхус Пафас 2018 Леўвардэн Валета 2019 Матэра Плоўдзіў 2020 Голуэй Рыека 2021 Тымішаара Нові-Сад

Літаратура Mittag, Jürgen (Hg.): «Die Idee der Kulturhauptstadt Europas. Anfänge, Ausgestaltung und Auswirkungen Europäischer Kulturpolitik.» Essen 2008.

Катэгорыя:Еўрапейскі Саюз