Кэтрын Маргарэт Эштан, баранэса Эштан оф Апхолланд (, нар. , Апхолланд, Ланкашыр) — брытанскі і агульнаеўрапейскі палітычны і грамадскі дзеяч, першы Вярхоўны прадстаўнік Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Еўрапейскага саюза. Была прызначаная на гэтую пасаду 19 лістапада 2009 г. на саміце 27 лідараў Еўрапейскага Савета. Сумесна з прызначэннем на пасаду Вярхоўнага прадстаўніка, яна стала першым віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі — апошняе прызначэнне павінна быць пацверджана Еўрапарламентам.

Абавязкі

Акрамя прадстаўлення Еўрапейскага саюза на міжнародных форумах і каардынацыі агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі (), а таксама калектыўнай бяспекі і абароннай палітыкі (), Вярхоўны прадстаўнік таксама:

як віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі, прымае ўдзел у яе штотыднёвых нарадах; прымае ўдзел у пасяджэннях Еўрапейскага Савета, на якіх сустракаюцца ўсе лідары Еўрасаюза; узначальвае Еўрапейскую службу знешнепалітычнай дзейнасці (ЕСЗД); нясе адказнасць за адмысловых прадстаўнікоў Еўрасаюза; з’яўляецца Прэзідэнтам Савета па міжнародных справах; з’яўляецца Прэзідэнтам Еўрапейскага абароннага агенцтва (EDA); старшынствуе ў калегіі Інстытута даследаванняў па пытаннях бяспекі Еўрасаюза (EUISS).

Катэгорыя:Еўрапейскія камісары Катэгорыя:Лейбарысты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Палітыкі Вялікабрытаніі