Берлінскі міжнародны кінафестываль (, Берлінале) — штогадовы міжнародны кінафестываль, праводзіцца з 1951 года ў Германіі. Асноўны прыз — «Залаты мядзведзь» (мядзведзь — геральдычны сімвал Берліна). Праводзіцца штогод у лютым (але да 1978 года праводзіўся летам), год правядзення першага фестывалю — 1951.

У адрозненне ад Канскага кінафестывалю, Берлінале арыентаваны на прагрэсіўны геапалітычны кінематограф. Журы надае адмысловую ўвагу таму, каб у фестывальнай праграме былі прадстаўленыя фільмы са ўсяго свету, у тым ліку фільмы краін былога «Усходняга Блока».

Прэм’еры праходзяць у палацы Берлінале.

Узнагароды

Галоўныя прызы Берлінале «Залаты мядзведзь» — галоўны прыз «Сярэбраны мядзведзь» — гран-пры журы «Сярэбраны мядзведзь» за найлепшую рэжысуру «Сярэбраны мядзведзь» найлепшай актрысе «Сярэбраны мядзведзь» найлепшаму акцёру «Сярэбраны мядзведзь» за выдатны ўнёсак у мастацтва «Сярэбраны мядзведзь» за найлепшую музыку да фільма

Прызы незалежных журы Прыз экуменічнага журы Прыз ФІПРЭСІ

Іншыя ўзнагароды «Тэдзі» Прэмія Альфрэда Баўэра (за адкрыццё новых шляхоў у кінамастацтве) Прыз за «Найлепшы дэбют» (з 2006 года) Бронзавы мядзведзь Крыштальны мядзведзь Блакітны анёл Найлепшая праца мастака Найлепшы сцэнарый Асобая прэмія Асобая прэмія журы Асобыя згадкі журы Ганаровы сярэбраны прыз Прэмія за персанальнае дасягненне Прэмія замежных дэлегацый Прыз за кар’еру Прыз за персанальнае дасягненне Прыз за сцэнарый Прыз за сцэнарый і працу з акцёрамі Прыз за творчасць Прыз за мастацкую годнасць Прыз за мастацкі ўнёсак

Спасылкі

Берлінскае Жыццё: Увядзенне ў Берлінскі кінафестываль Агляд Берлінскага кінафестывалю, 2006 Dieter Kosslick, кіраўнік фестывалю

Катэгорыя:Кінафестывалі Германіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1951 годзе Катэгорыя:1951 год у Берліне