Джэймс Эндру Мак-Эвой (; , , Шатландыя) — шатландскі акцёр.

Біяграфія

Джэймс Мак-Эвой нарадзіўся ў горадзе Глазга, Шатландыя, у 1979 годзе. Калі хлопчыку было сем гадоў, бацькі Джэймса і яго сястры Джой (вакалістка ў шатландскай групе «Streetside») вырашылі развесціся.James McAvoy: «I like knowing I’m about to do something bad» jamesmcavoy.com На апошнім сямейным зборы было вырашана пакінуць Джой з маці, а Джэймса адправіць на выхаванне да бабулі з дзядулем, якія яго вельмі кахалі і песцілі. Усю сваю юнацкасць, наведваючы каталіцкую школу,Fun Fearless Males 2008: James McAvoy Cosmopolitan, 2008 Джэймс хацеў стаць святаром, але шатландскі нораў завёў яго ў шэрагі Ваенна-марскіх сіл Злучанага Каралеўства. Аднак, лёс у маладога чалавека — быць акцёрам. Дэвід Хэйман неяк зайшоў у клас да Джэймса і распавёў пару здымачных пацешных гісторый. Яны настолькі зацікавілі Мак-Эвоя, што той неадкладна папрасіў знакамітага рэжысёра даць яму ролю, так ён упершыню з’явіўся на экране ў фільме «Суседні пакой». А вывастрыла майстэрства акцёра ўжо Каралеўская Шатландская Акадэмія Музыкі і Драмы, куды Джэймс паступіў з дзіўнай лёгкасцю, нягледзячы на велізарны конкурс.James McAvoy Biography (1979—) Filmreference.com

Сярод найбольш значных роляў Мак-Эвоя — фаўн Тумнус у першай часткі «Харонік Нарніі», Лета II у мінісерыяле «Дзеці Дзюны», Уэслі Гібсан у баявіку «Асоба апасны». Джэймс таксама з’яўляўся кандыдатам на ролю Більба Торбінса ў будучай экранізацыі «Хобіта» Джона Толкіна, аднак кантракт дастаўся Марціну Фрымену. Акрамя таго, ён зняўся ў знакамітым фільме «Адкупленне», у 2009 годзе выйшла карціна з яго ўдзелам «Апошняя нядзеля» — пра апошнія дні жыцця Льва Талстога, а ў 2011 годзе сыграў ролю Чарлза Ксаўера ў першай частцы новай трылогіі «Людзі Ікс: Першы Клас».James McAvoy Cast as Charles Xavier Superhero Hype!. 2010-05-28

Асабістае жыццё Дзевяць гадоў Джэймс пражыў з аднакурсніцай Эмай Нельсан. Растаўшыся з ёй, ён прыахвоціўся да алкаголю і ў яго кар'еры наступіў творчы крызіс. На здымках фільма «Shameless» ён пазнаёміўся з актрысай Ганнай-Мары Мак Даф, якая старэй за яго на 9 гадоў. Калі б Ганна не «навучыла Джэймса паважаць жыццё» і не запэўніла б яго ў акцёрскім "божым дарунку", то не змаглі б мы цяпер жахацца страшнаму лёсу хлопца Робі з «Адкуплення». Ганна-Мары Даф стала жонкай Джэймса ў 2006 годзе. kinobank.org 16 чэрвеня 2010 года ў іх нарадзіўся сын, якога назвалі Брэндан.James McAvoy and Anne-Marie Duff Welcome a Son Baby Chums, 2010

Фільмаграфія 2013 — Транс — Сайман 2012 — Сардэчна запрашаем у капкан — Max Lewinsky 2012 — Бруд 2011 — Сакрэтная служба Санта-Клауса: Аперацыя «Глабальнае ражство» — Arthur Christmas (агучка) 2011 - Людзі Ікс: Першы Клас — Чарлз Ксаўер/ Прафесар Ікс 2011 - Гнамеа і Джульета — Гнамеа (агучка) 2010 - Змоўшчыца — Frederick Aiken 2009 - Апошняя нядзеля — Валянцін Булгакаў 2008 - Асоба апасны — Уэслі Гібсан 2007 - Адкупленне — Робі Цёрнер 2007 - Джэйн Осцін — Томас Лефрой 2006 - Патрапіць у дзясятку — Браян Джэксан 2006 - Пенелопа — Джоні Марцін/Макс 2006 - Апошні кароль Шатландыі — доктар Нікалас Гарыган 2005 - Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і чароўная шафа — Містар Тумнус 2005 - Macbeth — Джо Макбет 2005 - Народжаныя ў СССР (ТБ) 2004 - Унутры сябе я танцую — Роры О'Шэй 2004 - Уімблдан — Карл Кольт 2004 - Ніткі 2004 — 2008 — Бессаромнікі / Shameless, тэлесерыял — Steve McBride 2003 - / Making of 'Bollywood Queen', The (відэа) 2003 - / State of Play (тэлесерыял) 2003 - Bright Young Things 2003 - Дзеці дзюны (серыял) 2002 - Каралева Балівуда 2002 — 2008 — Вайна Фойла, тэлесерыял 2002 - / White Teeth (ТБ) 2001 - Басейн 2001 - Браты па зброі, тэлесерыял 2000 - Лорна Дун (ТБ) 1997 - An Angel Passes By (ТВ) 1997 - Regeneration 1997 - Чыста англійскае забойства, тэлесерыял 1995 - Суседні пакой

Узнагароды і прэміі 2007 — Канскі кінафестываль. Пераможца ў намінацыі: Прыз кампаніі «Шапар» лепшаму маладому акцёру 2006 — BAFTA. Пераможца ў намінацыі: Узыходная зорка

Спасылкі

www.jamesmcavoyfan.com

Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA