Сабор Афрыканскай Богамаці () — каталіцкі храм у горадзе Алжыр, сталіцы аднайменнай дзяржавы Алжыр. Размешчаны ў паўночнай частцы горада на 124-мятровай скале, якая ўзвышаецца над морам.

Царква адкрыта ў 1872 годзе пасля 14 гадоў будаўніцтва. Вонкавае аблічча будынка выкананы ў неавізантыйскім стылі, які тады быў у модзе сярод архітэктараў рэлігійных збудаванняў.

Сімвалічнае і рэлігійнае значэнне базілікі адлюстравана ў надпісе, які знаходзіцца ў алтарнай апсідзе: «Notre Dame d’Afrique Priez Pour Nous Et Pour Les Musulmans», што ў перакладзе з французскай мовы азначае — «Афрыканская Маці Божая, маліся за нас, і за мусульман».

Галерэя

Спасылкі

Катэгорыя:Алжыр (горад) Афрыканскага Богамаці сабор Катэгорыя:Неавізантыйская архітэктура