Джордж Гершвін (, сапраўднае імя — Якаў, або Джэйкаб Гершавіц; , Нью-Ёрк, ЗША — ) — амерыканскі кампазітар, піяніст.

Біяграфія Паходзіў з сям'і Гершовічаў, якая эмігрыравала з Расіі. Сістэматычнай музычнай адукацыі не атрымаў. Вучыўся ў Р. Гольдмарка (гармонія) і інш. Стварыў уласны музычны стыль, у якім арганічна спалучаюцца рысы імправізацыйнага джаза, элементы афраамерыканскага фальклору, амерыканскай эстраднай і розных форм еўрапейскай музыкі, у тым ліку фартэпіяннага стылю Ф. Ліста, М. Рахманінава («Рапсодыя ў блюзавых тонах», 1924), французскага імпрэсіянізму, верызму, баладнай оперы.

Творчасць Джорджа Гершвіна ахоплівае розныя музычныя жанры. Яе вяршыня — папулярная ва ўсім свеце опера «Поргі і Бес» (1935), першая нацыянальная опера, адзначаная глыбокім пранікненнем у негрыцянскі духоўны свет і музычны фальклор. Для яе характэрны шырокае выкарыстанне дыялогу, спалучэнне трагічнага і жанрава-камедыйнага пачатку. У мелодыцы оперы выяўляюцца ладава-гарманічныя і рытмічныя своеасаблівасці спірычуэлс, лірычных блюзаў, рэгтаймаў. Сярод іншых твораў: аперэты і мюзіклы «Ла, ла, Люсіль» (1919), «Лэдзі, будзьце добрыя» (1924), «О кей!» (1925), «Разалі» і «Смешны твар» (1927), «Хай грыміць аркестр» (1923), «Вар'ятка» (1930, паст. 1954), «Пра цябе я спяваю» (1932), «Хай яны ядуць кекс» (1933, усе пастаўленыя ў Нью-Ёрку); для аркестра — сімфанічная сюіта «Амерыканец у Парыжы» (1928), «Кубінская уверцюра» (1932); для фартэпіяна з аркестрам — «2-я рапсодыя» (1931), канцэрт (1925); 3 прэлюдыі для фартэпіяна (1926), песні, музыка да кінафільмаў.

Літаратура Гершвін // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.

Спасылкі George Gershwin: American Genius Official Site http://www.classical.net/music/comp.lst/gershwin.html Anecdotage: Gershwin Gershwin Anecdotes (with sources noted) GershwinFan.com — The Gershwin Educational Fanpage George Gershwin George Gershwin George Gershwin на Last.fm

Катэгорыя:Кампазітары ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса Катэгорыя:Памерлі ад раку мозгу