Меджэрда, Маджарда () — рака ў Алжыры і Тунісе.

Даўжыня — каля 460 км, што робіць яе найдаўжэйшай ракой Туніса. Вытокі ракі знаходзяцца на паўночным усходзе Алжыра (Тэль-Атлас), затым Меджэрда цячэ ва ўсходнім і паўночна-ўсходнім кірунку, упадаючы ў Туніскі заліў Міжземнага мора, утвараючы дэльту.

Рака працякае ў пустыннай мясцовасці, таму мае вялікае значэнне для мясцовых жыхароў. Воды ракі шырока выкарыстоўваюцца для арашэння ў сельскай гаспадарцы. На рацэ пабудавана некалькі дамбаў, створаны вадасховішчы.

Недалёка ад ракі былі пабудаваны такія важныя гарады старажытнасці, як Утыка і Карфаген. Таксама захаваліся руіны будынкаў шматлікіх народаў (берберы, фінікійцы, пуны, маўры, рымляне, вандалы, грэкі, візантыйцы, арабы, асманы). У даліне ракі знойдзены такія славутасці, як арка Аляксандра Севера, руіны Форума і Капітолія, храм Сатурна, свяцілішча Юноны, дамы з мазаікамі, а таксама тэатр на 3500 месцаў, урэзаны ў схіл гары.Асноўныя славутасці Туніса

Расход вады — ад 3—4 м³/сек улетку да 1500—2500 м³/сек (радзей — да 13 тыс.) пасля зімовых дажджоў. Гэта адзіная рака Туніса, якая не перасыхае цалкам падчас летняй засухі.Туніс. Пра краіну

Катэгорыя:Рэкі Алжыра Катэгорыя:Рэкі Туніса