Уільям Сомерсет МоэмНапісанне паводле БелЭн у 18 т. (; ) — англійскі пісьменнік. Агент брытанскай разведкі.

Біяграфія Нарадзіўся 25 студзеня 1874 года ў Парыжы.

Вучыўся ў Гайдэльбергскім універсітэце, атрымаў медыцынскую адукацыю ў Лондане.

У якасці агента брытанскай разведкі са жніўня па лістапад 1917 года знаходзіўся з місіяй у РасііМОЭМ // Большая российская энциклопедия — электронная версия..

Памёр 16 снежня 1965 года ў Ніцы (Францыя).

Творчасць Першы раман «Ліза з Ламбета» (1897) напісаны ў традыцыях натуралізму. Вядомасць пісьменніку прынёс аўтабіяграфічны «раман выхавання» «Цяжар страсцей чалавечых» (1915), у якім раскрыта духоўнае станаўленне героя, пошукі ім гуманістычных ідэалаў. Праблемы творчасці і творцы, яго ўзаемаадносін з соцыумам, маральна-этычныя пытанні ў цэнтры раманаў «Месяц і грош» (1919), «Размаляваная вуаль» (1925), «Пірагі і піва» (1930), «Тэатр» (1937), «Вастрыё брытвы» (1944) і інш. Майстар навелы (зборнікі «Трапятанне ліста», 1921; «Да першай асобы», 1931; «Забаўкі лёсу», 1947, і інш.). Аўтар п’ес «Лэдзі Фрэдэрык» (1907), «Круг» (1921), «Шэпі» (1933) і інш., мемуарна-крытычных кніг «Падводзячы вынікі» (1938), «Пункт гледжання» (1959). Яго творчай манеры ўласцівы тонкі псіхалагізм, філігранная проза, майстэрства пабудовы сюжэта. Асобныя яго творы экранізаваныя.

Беларускія пераклады Апавяданні. Мн., 1990.

На беларускую мову навелы У. С. Моэма пераклалі В. Валынскі, Я. Міклашэўскі, Я. Верабей.

Спасылкі

Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Драматургі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі