Мытны саюз Еўразійскага эканамічнага саюза — адзіная мытная прастора, створаная 6 ліпеня 2010 года ў выніку падпісання Мінскага дагавора аб Мытным кодэксе ад 27 лістапада 2009 года. Гэты міждзяржаўны дагавор аб стварэнні адзінай мытнай прасторы быў падпісаны Расіяй, Беларуссю і Казахстанам.
Расія ад стварэння Мытнага саюза можа атрымаць прыбытак у памеры каля $ 400 млрд, а Беларусь і Казахстан — па $ 16 млрд да 2015 годзе. Поўнае выкарыстанне патэнцыялу Мытнага саюза можа прывесці да скарачэння тэрмінаў перавозкі грузаў з Кітая ў Еўропу прыкладна ў 4 разы.
Установы Савет. Складаецца з намеснікаў старшыняў урадаў. Правамоцная пры ўдзеле ўсіх членаў. Ухваляе пастановы агульнай згодай. Зацвярджае бюджэт, заробкі і колькасць супрацоўнікаў. Дае даручэнні Калегіі. Калегія. Складаецца з 9 прызначаных на 4 гады прадстаўнікоў (па 3 ад кожнай дзяржавы). Збіраецца штотыдзень. Ухваляе пастановы 2/3 галасоў. Наглядае за выкананнем дагавораў.
Гісторыя Пагадненне аб мытным саюзе тры дзяржавы перападпісвалі 4 разы (у 1995, 1999, 2002, 2008 гадах), з-пад дзеяння якога Расія штораз выключала энерганосьбіты.
У 2012 годзе ўзаемны таваразварот Беларусі, Казахстана і Расіі склаў 12 % ад агульнага знешняга гандлю краін. Пагатоў для Беларусі гэты паказчык дасягаў 48 %, для Казахстана — 18 %, для Расіі — 7 %. 1 студзеня 2015 года Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі пераўтварылі ў Еўразійскі эканамічны саюз, да якога 2 студзеня 2015 года далучылася Арменія. 12 жніўня 2015 года ўдзельнікам Мытнага саюза ЕАЭС стаў Кыргызстан.
Пашырэнне Мытнага саюза З часам да Мытнага саюза могуць далучыцца іншыя члены ЕўрАзЭС — Кыргызстан і Таджыкістан. На саміце ЕўрАзЭС-2010, які адбыўся ў Астане, прэзідэнты Кіргізіі і Таджыкістана заявілі, што іх краіны вывучаюць магчымасць уваходжання ў Мытны саюзД. Медведев заявил о запуске Таможенного союза :: Экономика :: Top.rbc.ru.
26 ліпеня 2010 года Прэзідэнт Сірыі Башар Асад выказаў цікавасць Сірыі пра стварэнне зоны свабоднага гандлю з Мытным саюзам Расіі, Казахстана і Беларусі.
8 жніўня 2011 года Прэзідэнт Кыргызстана Роза Атунбаева заявіла пра ўваходжанне ў Мытны саюз.
Таксама, перспектывы ўваходжання ў Мытны Саюз разглядаюць Новая Зеландыя і В’етнамНовая Зеландыя просіць уключыць яе ў склад Мытнага Саюза .
Спасылкі
Катэгорыя:Міжнародны гандаль Катэгорыя:Гандлёвыя блокі Катэгорыя:Знешняя палітыка Казахстана Катэгорыя:Эканоміка Казахстана Катэгорыя:Знешняя палітыка Расіі Катэгорыя:Эканоміка Расіі Катэгорыя:Знешняя палітыка Беларусі Катэгорыя:Эканоміка Беларусі