Чалавекалеў () — статуя істоты з чалавечым целам і ільвінай галавой, знойдзеная археолагамі ў Германіі. Зробленая з біўня маманта, статуя лічыцца адной з самых старажытных вядомых скульптур ў свеце і самай старажытнай заамарфічнай скульптурайLion man «These figures carved with stone tools out of mammoth ivory represent the worldwide eldest objects of mobile art».Lionheaded Figurine «The lionheaded figurine is one of the oldest human sculptures of the World.». Навукоўцы мяркуюць, што фігура магчыма уяўляе сабой бажаство і з'яўлялася прадметам рэлігійнага пакланенняLion man «The fantastic creature of the lion man represents a unique relic which refers to the intellectual and religious state of mind of the humans during the last ice age.»Lionheaded Figurine «Hahn interpreted this to be a rare evidence of the mystic-religious imagining of the people of Old Stone Age.». Пасля правядзення радыевугляроднага аналізу ўзрост чалавекальва быў вызначаны ў 32 тысячы гадоў.

Апісанне Скульптура мае вышыню 29,6 см, шырыню 5,6 см і таўшчыню 5,9 смLionheaded Figurine «The sculpture is 29.6 cm high, 5.6 cm wide and 5.9 cm thick.». Яна была выразана з біўня маманта з выкарыстаннем каменнага нажа, зробленага з крэменю. На левай руцэ фігуркі выразаны сем паралельных, гарызантальных ліній.

Гл. таксама Венера Вілендорфская Нарасімха Венера з Тан-Тана Венера з Берэхат Рама Венера з Холе-Фельс

Спасылкі Official Website of the Museum

Катэгорыя:Еўропа каменнага веку Катэгорыя:Дагістарычная скульптура Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Германіі Катэгорыя:Творы мастацтва са слановай косці