thumb|right|300px|Барханы Тэнерэ Тэнерэ (берберс. Tiniri) — раён пустыні на поўдні цэнтральнай частцы Сахары, плошчай больш за 400 000 км². Уяўляе сабой пясчаную раўніну, размешчаную на паўночным усходзе Нігера і захадзе Чада. Тэнерэ знаходзіцца ў прасторы паміж нагор'ямі Аір і Ахагар і горным масівам Тыбесці. Назва паходзіць ад слова «пустыня» на мове тамашэк.

Клімат Клімат пустыні трапічны, кантынентальны. Ападкі выпадаюць не кожны год. У некаторых месцах дажджоў не бывае гадоў па 30.

Флора і фаўна Расліннасць у пустыні практычна адсутнічае. Жывёльны свет таксама вельмі бедны.

Насельніцтва і гаспадарка Асноўныя багацці пустыні: Сонца і соль, якую здабываюць у раёне Більмы. Соль транспартуюць на вярблюдах, але ў апошні час жыхары аддаюць перавагу джыпам, на якіх можна хутчэй перасекчы пустыню.

Карэннае насельніцтва пустыні — гэта качэўнікі-туарэгі.

Гісторыя На тэрыторыі Тэнерэ выяўлены неалітычныя паселішчы.

Катэгорыя:Сахара Катэгорыя:Геаграфія Нігера Катэгорыя:Геаграфія Чада