Таццяна Міхайлаўна (Майсееўна) Ліёзнава (; , Масква — , Масква) — савецкі кінарэжысёр. Народны артыст СССР (1984).

Біяграфія Нарадзілася ў Маскве 20 ліпеня 1924 г. у сям'і Майсея Аляксандравіча і Іды Ізраілеўны Ліёзнавай.

Пасля школы Таццяна Ліёзнава паступіла ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, але правучылася там усяго адзін семестр, пасля чаго паступіла ў ВГIК на курс С. А. Герасімава і Т. Ф. Макаравай. Па заканчэнні выпрабавальнага семестра педагогі вырашылі яе адлічыць, бо палічылі, што ў яе невялікі жыццёвы досвед і што яго недастаткова для прафесіі рэжысёра. Аднак Таццяна Міхайлаўна змагла пераканаць педагогаў у адваротным, паказаўшы свае навучальныя працы.

У 1949 годзе Ліёзнава скончыла рэжысёрскі факультэт ВГІКа, атрымаўшы дыплом з адзнакай.

Рэжысёрскія працы 1958 — Памяць сэрца 1961 — Еўдакія 1963 — Ім скараецца неба 1965 — Рана раніцай 1967 — Тры таполі на Плюшчысе 1973 — Сямнаццаць імгненняў вясны 1980 — Мы, ніжэйпадпісаныя 1981 — Карнавал 1986 — Канец свету з наступным сімпозіумам

Літаратура

Катэгорыя:Кінарэжысёры СССР