Сяргей Гаўрылавіч Сіманаў (; , вёска Фядотава — , Масква) — таленавіты савецкі канструктар стралковай зброі. Герой Сацыялістычнай Працы (1954). Заслужаны вынаходнік РСФСР (1964).

Распрацоўкі У 1936 годзе на ўзбраенне Чырвонай Арміі паступіла аўтаматычная вінтоўка Сіманава. У 1941 годзе распрацаваў 14,5-мм процітанкавую самазарадную стрэльбу (ПТСС), паспяхова ўжываецца ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945. У 1944 годзе на ўзбраенне Чырвонай Арміі быў прыняты самазарадны карабін Сіманава. Выпускаўся па ліцэнзіі ў многіх краінах: Кітай, Югаславія, ГДР, Чэхаславакія, Польшча і інш. У 20 краінах быў на ўзбраенні. У асобных краінах (Бутан, Індыя, Албанія і інш) знаходзіцца на ўзбраенні і ў цяперашні час. За ўвесь час выпушчана больш за 2 000 000 экзэмпляраў. У ЗША ў асабістым карыстанні знаходзіцца каля 200 000 асобнікаў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Канструктары стралковай зброі Катэгорыя:Збройнікі Расіі Катэгорыя:Канструктары СССР Катэгорыя:Вынаходнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 1-га склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ва Уладзімірскай вобласці